Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1690 SR, страница 57

Vitek
57
БЕЛАРУСКI
Нататка: Для атрымання найлепшага эфекту грылю прадукты варта пераварочваць падчас
гатоўкі.
Па заканчэнні паловы ўсталяванага вамі часу вы пачуеце два гукавых сігнала, якія
нагадваюць вам пра неабходнасць перавярнуць прадукты.
Адкрыйце дзверцу, перавярніце прадукты, зачыніце дзверцу і націсніце кнопку (18)
«Старт/+30 сек/Пацвердзіць», каб працягнуць гатоўку.
У рэжыме мікрахвалевага прыгатавання магчыма даданне часу (працягласці) прыгатавання
кнопкай (18) «Старт/+30 сек/Пацвердзіць».
4. Рэжым камбінаванага прыгатавання
1. Адкрыйце дзверцу печы, змясціце прадукты ў працоўную камеру, зачыніце дзверцу.
2. Паслядоўна націскаючы кнопку (12) «Грыль/Комбі», ці пасля націску кнопкі (12), павярніце
ручку (17) і абярыце адзін з двух рэжымаў камбінаванага прыгатавання. На дысплеі
адлюструецца абраны вамі рэжым («З-1» ці «З-2») і загарацца піктаграмы (21, 22).
3. Націсніце кнопку (15) «Старт/+30 сек/Пацвердзіць» для пацверджання абранага
рэжыму.
4. Усталюйце час (працягласць) гатоўкі, паварочваючы ручку (17). На дысплеі адлюструецца
ўсталёўваны час.
5. Націсніце кнопку (18) «Старт/+30 сек/Пацвердзіць», каб пачаць гатоўку; на дысплеі
пачнецца адлік пакінутага часу. Па канчатку працэсу прыгатавання прадуктаў печ
адключыцца, і прагучаць пяць гукавых сігналаў.
Варыянты камбінаванага прыгатавання
Рэжым Магутнасць печы Магутнасць грылю
C-1 55%
45%
C-2 36% 64%
Нататка: У рэжыме камбінаванага прыгатавання магчыма даданне часу гатоўкі кнопкай (18)
«Старт/+30 сек/Пацвердзіць».
5. Рэжым хуткага прыгатавання
1. Адкрыйце дзверцу печы, змясціце прадукты ў працоўную камеру, зачыніце дзверцу.
2. Націсніце кнопку (18) «Старт/+30 сек/Пацвердзіць» для пачатку гатоўкі пры поўнай магутнасці
на працягу 30 секунд, кожны паўторны націск кнопкі дадае 30 секунд; максімальны час
(працягласць), якія вы можаце ўсталяваць, складае 95 хвілін.
3. Піктаграмы (21) і (26) будуць міргаць падчас прыгатавання.
6. Размарожванне прадуктаў па вазе
1. Адкрыйце дзверцу печы, змясціце прадукты ў працоўную камеру, зачыніце дзверцу.
2. Націсніце кнопку (13) «Размарозка па вазе», на дысплеі з'явіцца пазначэнне «dЕF-1» -
размарожванне прадуктаў па вазе - і загарацца піктаграмы (21) і (24).
3. Усталюйце вагу прадуктаў, паварочваючы ручку (17), пры гэтым загарыцца піктаграма (25).
Вы можаце ўвесці вагу прадуктаў у дыяпазоне ад 100 да 2000 г.
4. Націсніце кнопку (18) «Старт/+30 сек/Пацвердзіць» для пачатку працэсу размарожвання
прадуктаў па вазе, піктаграмы (21) і (24) будуць міргаць.
5. На дысплеі будзе адлюстроўвацца пакінуты час размарожвання, які ўсталёўваецца
аўтаматычна ў залежнасці ад абранай вагі. Па канчатку працэсу размарожвання печ
адключыцца, піктаграмы загаснуць, і прагучаць пяць гукавых сігналаў.
VT-1690 BELORUS.indd 57VT-1690 BELORUS.indd 57 11.08.2011 18:55:3111.08.2011 18:55:31
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован