Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1690 SR, страница 52

Vitek
БЕЛАРУСКI
52
Меры засцярогі
Пры эксплуатацыі электрапрыбораў неабходна выконваць меры бяспекі.
УВАГА!
Поліэтыленавыя пакеты, выкарыстоўваныя ў якасці пакавання, могуць уяўляць небяспеку, калі
з імі гуляюць маленькія дзеці. Каб прадухіліць бяду, трымайце пакаванне далей ад немаўлятаў
і дзяцей. Пакет - не цацка.
Каб пазбегнуць апёкаў, паразы электрычным токам, пажару, уздзеяння ўцечкі мікрахвалевага
выпраменьвання і не прычыніць шкоды здароўю:
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва прачытайце ўсе неабходныя інструкцыі.
Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае напрузе,
паказанай на корпусе прылады.
Выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі.
Мікрахвалевая печ прызначана для прыгатавання ежы і разагравання гатовых страў.
Не ўключайце печ без прадуктаў.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ, калі пашкоджаны сеткавы кабель, сеткавая вілка,
выраб функцыянуе няправільна, калі вы яе ўпусцілі.
Для пазбягання рызыкі ўзгарання ў працоўнай камеры печы:
- пры разаграванні ежы ў пластыкавым ці папяровым пакаванні сачыце за працэсам
разагравання, каб не дапусціць узгарання пакавання;
- перад тым, як пакласці ў печ папяровыя ці пластыкавыя пакеты, выдаляйце з іх драцяныя
закруткі;
- калі адбылося ўзгаранне ўсярэдзіне печы, неадкладна выключыце яе, адлучыце печ ад сеткі
і не адкрывайце дзверцу, каб не даць агню распаўсюдзіцца;
- не выкарыстоўвайце працоўную камеру печы для захоўвання чаго-небудзь, не пакідайце ў
ёй паперу ці прадукты.
Будзьце асцярожныя, калі вымаеце посуд з печы, бо бурнае закіпанне напояў, якія разагра-
ваюцца ў мікрахвалевых печах, можа адбывацца ўжо пасля завяршэння іх разагравання.
Забараняецца смажыць прадукты ў печы.
Нельга гатаваць і разаграваць у мікрахвалевай печы яйкі ў шкарлупіне, яны могуць падар-
вацца нават пасля завяршэння іх разагравання.
Перад прыгатаваннем праколвайце прадукты з тоўстай лупінай (напрыклад, бульба, кабачкі
ці яблыкі).
Перш чым карміць дзіця з бутэлечкі, разагрэтай у мікрахвалевай печы, для пазбягання
апёкаў узбаўтайце змесціва бутэлечкі і праверце яго тэмпературу.
Посуд можа моцна награвацца, атрымліваючы цяпло ад прадуктаў, якія гатуюцца, таму не-
абходна карыстацца рукавіцамі ці прыхваткамі.
Ніколі не пакідайце працавальную прыладу без нагляду.
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з працавальнай прыладай знаходзяцца дзеці ці асо-
бы з абмежаванымі магчымасцямі.
Прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
У вылучных сітуацыях асоба, што адказвае за іх бяспеку, павінна даць адпаведныя і зра-
зумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры няправільным яе выкарыстанні.
Посуд павінен быць папярэдне правераны на прыдатнасць яго выкарыстання ў мікрахвалевай
печы.
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
Не апускайце сеткавы кабель і сеткавую вілку ў ваду.
Пазбягайце кантакту сеткавага кабеля і сеткавай вілкі з гарачымі паверхнямі.
VT-1690 BELORUS.indd 52VT-1690 BELORUS.indd 52 11.08.2011 18:55:3111.08.2011 18:55:31
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован