Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1690 SR, страница 55

Vitek
55
БЕЛАРУСКI
Зборка мікрахвалевай печы
Выдаліце пакавальны матэрыял і аксэсуары з працоўнай камеры печы.
Агледзьце мікрахвалевую печ на прадмет наяўнасці дэфармацый. Адмысловую ўвагу надайце
спраўнасці дзверцы печы. Калі вы выявілі якую-небудзь няспраўнасць, не ўсталёўвайце і не
ўключайце мікрахвалевую печ.
Ахоўнае пакрыццё
Корпус: калі маецца ахоўная плёнка, выдаліце яе з паверхні корпуса.
Не выдаляйце светла-шэрую лушчаную пласціну ўсярэдзіне працоўнай камеры ў
месцы выйсця СВЧ-хваль (6), што прызначана для абароны магнетрона.
Усталёўка шклянога паддона
Ўсталюйце апору круцельнага паддона (4) у паглыбленне, размешчанае ў дне працоўнай
камеры.
Усталюйце круцельнае ролікавае кальцо (5) на дно працоўнай камеры.
Акуратна ўсталюйце шкляны паддон (3) на ролікавае кальцо (5), сумясціўшы выступы на ім
з пазамі апоры (4).
Ніколі не ўсталёўвайце шкляны паддон ніжняй часткай угару.
Не перашкаджайце кручэнню шклянога паддона падчас працы печы.
Падчас гатоўкі прадуктаў заўсёды выкарыстоўвайце шкляны паддон і ролікавае кальцо.
Посуд для прыгатавання прадуктаў заўсёды неабходна ўсталёўваць толькі на шкляны пад-
дон.
Шкляны паддон можа круціцца па/супраць гадзіннікавай стрэлкі. Гэта звычайна.
Пры ўзнікненні расколін ці сколаў на шкляным паддоне неадкладна спыніце карыстацца
печчу і замяніце паддон.
Эксплуатацыя
Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае напрузе,
паказанай на корпусе прылады.
1. Усталёўка часу
Пры ўключэнні мікрахвалевай печы ў сетку прагучыць гукавы сігнал і на дысплеі адлюструецца
«0:00». Вы можаце ўсталяваць бягучы час у дыяпазоне 0:00 - 23:59.
1. Націсніце кнопку (15) «Гадзіннік/Таймер», на дысплеі адлюструюцца лічбы, якія мігцяць,
«0:» і загарыцца піктаграма (27).
2. Паварочваючы ручку (17), усталюйце «гадзіны».
3. Націсніце кнопку (15) «Гадзіннік /Таймер», на дысплеі адлюструюцца лічбы, якія мігцяць
«:00».
4. Паварочваючы ручку (17), усталюйце «хвіліны».
5. Націсніце кнопку (15) «Гадзіннік /Таймер», каб скончыць усталёўку часу. На дысплеі
адлюструецца зададзены час, піктаграма (27) загасне і падзяляльны знак «:» (19) будзе
міргаць.
Нататка
- Калі гадзіннік не ўсталяваны, то бягучы час не будзе адлюстроўвацца на дысплеі.
- Пры няправільным уводзе бягучага часу націсніце кнопку (16) «Стоп/Адмена» для скіду
сведчанняў і паўтарыце пункты 1-5.
VT-1690 BELORUS.indd 55VT-1690 BELORUS.indd 55 11.08.2011 18:55:3111.08.2011 18:55:31
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован