Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1690 SR, страница 60

Vitek
БЕЛАРУСКI
60
Па канчатку першага этапу прыгатавання (размарозкі) прагучыць адзін гукавы сігнал, і
ўключыцца рэжым гатоўкі, пры гэтым на дысплеі будуць адлюстроўвацца піктаграмы (21, 26),
якія мігцяць, і пачнецца адлік пакінутага часу. Па канчатку працэсу прыгатавання прадуктаў
печ адключыцца, па канчатку працэсу прыгатавання прагучаць пяць гукавых сігналаў.
11. Прагляд усталяваных рэжымаў
У рэжыме мікрахвалевага прыгатавання прадуктаў націсніце кнопку (11) «Мікрахвалі», на
дысплеі на працягу 2-3 секунд будзе адлюстроўвацца ўсталяванае значэнне магутнасці.
У рэжыме камбінаванага прыгатавання прадуктаў ці ў рэжыме «Грыль» націсніце кнопку (11)
«Мікрахвалі», на дысплеі на працягу 2-3 секунд будзе адлюстроўвацца рэжым прыгатаван-
ня «З-1», «З-2» ці «G».
12. Функцыя блакавання ад дзяцей
Блакаванне: націсніце і ўтрымлівайце кнопку (16) «Стоп/Адмена» на працягу трох секунд,
прагучыць гукавы сігнал, і на дысплеі з'явіцца піктаграма (30).
Нататка: Калі бягучы час не быў усталявана, то на дысплеі апроч піктаграмы (30) адлюструецца
індыкацыя
.
Адмена блакавання: у рэжыме блакавання націсніце і ўтрымлівайце кнопку (16) «Стоп/Адмена»
на працягу трох секунд, прагучыць гукавы сігнал і піктаграма (30) загасне.
Чыстка і догляд
Перад чысткай выключыце печ і выміце вілку сеткавага кабеля з разеткі.
Не дапушчайце траплення вільгаці на панэль кіравання. Чысціце панэль кіравання мяккай,
злёгку вільготнай сурвэткай.
Трымайце працоўную камеру печы ў чысціні. Калі на сценках печы засталіся кавалачкі
прадуктаў ці падцёкі вадкасці, старанна выдаліце іх вільготнай сурвэткай.
Пры моцна забруджанай працоўнай камеры можна выкарыстоўваць мяккі мыйны сродак.
Не карыстайцеся абразіўнымі мыйнымі сродкамі ці драцянымі шчоткамі для чысткі печы
звонку і ўсярэдзіне.
Сачыце за тым, каб вада ці мыйны сродак не патрапілі ў адтуліны, прызначаныя для адводу
паветра і пары, якія знаходзяцца на вечку печы.
Забараняецца выкарыстоўваць мыйныя сродкі на аснове аміяку.
Вонкавыя паверхні чысціце вільготнай сурвэткай.
Дзверца печы заўсёды павінна быць чыстай. Не дапушчайце скапленняў дробак паміж
дзверцай і пярэдняй панэллю печы, бо гэта перашкаджае звычайнаму зачыненню дзвер-
цы.
Рэгулярна чысціце ад пылу і бруду вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы, праз якія па-
ступае паветра для яе астуджэння.
Рэгулярна здымайце і чысціце шкляны паддон і яго апору; працірайце дно працоўнай каме-
ры печы.
Шкляны паддон і ролікавае кальцо мыйце нейтральным мыльным растворам.
Не апускайце нагрэты шкляны паддон у халодную ваду, з-за рэзкага перападу тэмператур
шкляны паддон можа лопнуць.
Для выдалення непрыемных пахаў у працоўнай камеры пастаўце ў печ кубак вады з да-
даннем цытрынавага соку і пракіпяціце яе на працягу некалькіх хвілін. Старанна пратрыце
сценкі працоўнай камеры мяккай сурвэткай.
VT-1690 BELORUS.indd 60VT-1690 BELORUS.indd 60 11.08.2011 18:55:3111.08.2011 18:55:31
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован