Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1690 SR, страница 53

Vitek
Не дапушчайце звісання сеткавага кабеля з краю стала.
Пры адлучэнні вілкі сеткавага кабеля ад электрычнай разеткі трымайцеся за вілку, а не за
сам кабель.
Не падлучайце і не адлучайце сеткавы кабель мокрымі рукамі, гэта можа прывесці да пара-
зы электрычным токам.
Забараняецца карыстацца прыладай з пашкоджаннямі сеткавага кабеля ці сеткавай вілкі, а
таксама ў тым выпадку, калі прылада функцыянуе са збоямі, ці калі яна звалілася з вышыні,
або пашкоджана іншым чынам.
Для рамонту прылады ці замены сеткавага кабеля звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
Прылада прызначана для выкарыстання толькі ў хатніх умовах.
Правіла прыгатавання прадуктаў у мікрахвалевых печах
Пры прыгатаванні бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы перагрэў
шклянога паддона можа прывесці да з'яўлення ў ім расколін.
Падчас прыгатавання выкарыстоўвайце посуд, прызначаны для мікрахвалевых печаў,
усталяваўшы яе на шкляны паддон.
Для раўнамернага прагрэву прадуктаў змяшчайце таўсцейшыя кавалкі прадуктаў бліжэй да
краёў посуду.
Сачыце за працягласцю прыгатавання. Усталюйце найменшую працягласць гатавання, і,
калі неабходна, дадайце яшчэ. Не перавышайце працягласць прыгатавання прадуктаў, гэта
можа прывесці да іх узгарання.
Гатуйце ежу пад шкляным вечкам. Вечка прадухіліць распырскванне соку ці тлушчу і дапа-
можа прадуктам гатавацца раўнамерна.
Для паскарэння працэсу гатоўкі адзін раз перавярніце прадукты лёгкага прыгатавання (на-
прыклад, кураняты ці гамбургеры). Калі кавалкі мяса вялікія, то іх варта, як мінімум двойчы
пераварочваць падчас прыгатавання.
Змешвайце падчас прыгатавання прадукты, перасоўваючы іх зверху ўніз і ад цэнтра да
краёў посуду.
Кіраўніцтва па выбары посуду
Ідэальны матэрыял для посуду для мікрахвалевых печаў павінен быць «празрыстым» для
мікрахваляў, гэта дазваляе іх энергіі праходзіць праз посуд і разаграваць ежу.
Мікрахвалі не могуць пранікаць скрозь метал, таму металічны посуд ці посуд з металічным
аздабленнем нельга выкарыстоўваць.
Нельга змяшчаць у печ прадметы, вырабленыя з паўторна выкарыстоўванай паперы (маку-
латуры), бо яна можа ўтрымоўваць украпванні металу, якія могуць стаць чыннікам узгарання
пакавання.
Круглы і авальны посуд пераважней для выкарыстання ў мікрахвалевай печы, чым праста-
кутны.
Праверка посуду перад выкарыстаннем у мікрахвалевай печы
Ўсталюйце падыспытны посуд у працоўную камеру печы (напрыклад, талерку), пастаўце на
яе шкляную шклянку з халоднай вадой.
Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўсталюйце працягласць працы
не больш за 30 секунд.
Акуратна дакраніцеся да падыспытнага посуду. Калі ён нагрэўся, а вада ў шклянцы халодная,
то выкарыстоўваць такі посуд для прыгатавання прадуктаў у мікрахвалевай печы нельга.
Пазбягайце перавышэння працягласці выпрабавання больш 30 секунд.
53
БЕЛАРУСКI
VT-1690 BELORUS.indd 53VT-1690 BELORUS.indd 53 11.08.2011 18:55:3111.08.2011 18:55:31
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован