Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1832 R/B, страница 39

Vitek
39
БЕЛАРУСКI
Падлучэнне і здыманне гнуткага шланга (13)
Устаўце наканечнік гнуткага шланга (11) у
паветразаборную адтуліну (8).
Устаўляйце шланг да пстрычкі, якая
пацвярджае правільнасць падлучэння
(мал. 4).
Для здымання гнуткага шланга націсніце
на фіксатар (12) і адлучыце шланг.
Падлучэнне тэлескапічнай трубкі (15) і
насадак
Падлучыце тэлескапічную падаўжальную
трубку (15) да дзяржальні гнуткага шланга (14).
Высуньце ніжнюю частку тэлескапічнай
трубкі на неабходную даўжыню, папярэдне
націснуўшы на кнопку фіксатара (мал. 5).
Абярыце неабходную насадку: шчотку
для падлогі /дыванаў (16), малую шчотку
(25), шчылінную насадку (26), насадку для
чысткі мэблевай абіўкі (27) і падлучыце яе
да тэлескапічнай падаўжальнай трубцы
(15) (мал. 6), насадкі (25, 26, 27) можна
ўсталёўваць на ручку гнуткага шланга (14).
Шчотка для падлогі/дывановых
пакрыццяў (16)
Усталюйце перамыкач на шчотцы ў неабходнае
становішча (у залежнасці ад тыпу паверхні, на
якой робіцца ўборка).
Малая шчотка (25)
Шчотка прызначана для збору пылу з паверхні
мэблі, наяўнасць ворса перашкаджае
пашкоджанню паліраванай паверхні мэблі.
Шчылінная насадка (26)
Насадка прызначана для чысткі радыятараў,
шчылін, кутоў і паміж падушкамі канап.
Насадка для чысткі мэблевай абіўкі (27)
Насадка прызначана для чысткі тканкавых
паверхняў мяккай мэблі.
Турбашчотка для падлогі/дываноў (28)
Турбашчотку (22) можна выкарыстоўваць для
ўборкі падлогі, чысткі дыванаў і дывановых
пакрыццяў з доўгім і кароткім ворсам, яна
ідэальна падыходзіць для ўборкі поўсці жывёл
з дывановых пакрыццяў. Цыліндрычная
шчотка з цвёрдым шчаціннем круціцца пад
дзеяннем струменя паветра, яе шчацінне
эфектыўна
«вычэсвае» поўсць жывёл і
«вымятае» парушынкі з ворса дывановых
пакрыццяў.
Інструкцыі па эксплуатацыі
- Перад пачаткам працы выцягніце сеткавы
шнур на неабходную даўжыню і ўстаўце
сеткавую вілку ў разетку.
- Жоўтая адзнака на сеткавым кабелі
папярэджвае пра максімальную даўжыню
кабеля.
- Забараняецца выцягваць сеткавы кабель
далей за чырвоную адзнаку.
Увага!
Заўсёды ўключайце пыласос толькі з
усталяваным кантэйнерам для збору
смецця і пылу (9), які напоўнены вадой,
фільтруючым блокам (10), паветраным
патрубкам (22), выходным НЕРА і
ўваходнымі і выходнымі паралонавымі
фільтрамі. Заўсёды правярайце
правільнасць усталёўкі фільтраў.
Для ўключэння пыласоса націсніце клавішу
ўкл./выкл. (3) (мал.7).
Па канчатку ўборкі ў памяшканні паўторна
націсніце клавішу ўкл./выкл. (3) і выміце
сеткавую вілку з разеткі.
Для змотвання сеткавага шнура націсніце
на клавішу (2), прытрымвайце рукой
шнур, які змотваецца, у пазбяганне яго
захлёствання і пашкоджання (мал.8).
У перапынках падчас працы
выкарыстоўвайце месца «паркоўкі» шчоткі
(1).
Для пераноскі пыласоса пасля працы
выкарыстоўвайце ручку (4).
Абслугоўванне
Калі вада ў кантэйнеры (9) стане бруднай
(пры гэтым магчыма памяншэнне магутнасці
ўсмоктвання), яе неабходна зліць, а для
працягу ўборкі ў памяшканні неабходна заліць
у кантэйнер чыстую ваду, гэта працэдура
апісана ў частцы «Напаўненне вадой
кантэйнера для збору смецця і пылу».
VT-1832 R B.indd 39VT-1832 R B.indd 39 05.08.2011 15:36:0905.08.2011 15:36:09
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован