Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4217 BN, страница 34
34
Беларуская
•
Сачыце за тым, каб краі адзежы ці староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і
корпусам прыбора.
•
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя
дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Не пакідайце прыладу без нагляду, заўсёды
выключайце прыбор і адключайце яго ад сеткі,
калі Вы ім не карыстаецеся.
•
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі
не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся
за сеткавую вілку і акуратна выцягніце яе з
разеткі.
•
Не пакідайце адкрытым вечка прылады
падчас працы акрамя праграм «Фандзю» і
«Смажанне».
•
Каб пазбегнуць траўмаў, не нахіляйцеся над
адтулінамі выхаду пары ці над чарай пры
адкрытым вечку мультываркі.
•
Не дакранайцеся да паверхні вечка падчас
працы мультываркі, адкрывайце вечка,
націснуўшы кнопку адкрыцця вечка.
•
Каб пазбегнуць атрымання апёкаў гарачай
парай, будзьце вельмі асцярожныя,
адкрываючы вечка мультываркі.
•
Трымайце ў чысціні паравы клапан, у выпадку
забруджвання чысціце яго.
•
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя
прыбора без устаноўленай чары і паравога
клапана, а таксама забараняецца ўключаць
мультыварку без прадуктаў і без наяўнасці
дастатковай колькасці вадкасці ў чары для
прыгатавання прадуктаў.
•
Выконвайце рэкамендацыі па колькасці сухіх
прадуктаў і вадкасцяў.
•
Увага! Пры гатаванні прадуктаў на пары
сачыце за ўзроўнем вадкасці ў чары,
далівайце ваду ў чару па меры неабходнасці.
Не пакідайце прыладу без нагляду!
•
Забараняецца выкарыстоўваць мульты-
варку з пашкоджанай сіліконавай пракладкай
ахоўнага экрана.
•
Не вымайце чару падчас працы прылады.
•
Не накрывайце мультыварку падчас працы.
•
Забараняецца пераносіць прыладу падчас
працы. Выкарыстоўвайце ручку на корпусе,
папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі,
выняўшы чару з прадуктамі і даўшы прыладзе
астыць.
•
Падчас працы вечка чара для прыгатавання
прадуктаў, а таксама дэталі корпуса моцна
награваюцца, не дакранайцеся да іх. Гарачую
чару даставайце толькі за ручкі, надзеўшы
кухонныя рукавіцы.
•
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за
памяшканнямі.
•
Не дазваляйце дзецям дакранацца да корпуса
прыбора і сеткавага шнура падчас працы.
•
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за
8 гадоў.
•
Дадзены прыбор не прызначаны для
выкарыстання людзьмі (уключаючы дзяцей,
старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі, нервовымі,
псіхічнымі адхіленнямі ці без дастатковага
досведу і ведаў. Выкарыстанне прыбора
такімі асобамі магчыма, толькі калі яны
знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, а таксама, калі ёй былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
•
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці
цацкі.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі або плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці сеткавага
шнура, калі яна працуе з перабоямі, а таксама
пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях
рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПРАВІЛА КАРЫСТАННЯ ЧАРАЙ (11)
•
Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце
строга па прызначэнні. Забараняецца
выкарыстоўваць чару для прыгатавання
прадуктаў, усталёўваючы яе на награвальныя
прыборы ці варачныя паверхні.
•
Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
•
Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (9) і дно чары (11) заўсёды былі
чыстымі і сухімі.
VT-4217.indd 34 24.01.2014 16:58:37
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей