Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4216 CM, страница 50

Vitek
50
Беларуская
адключыць рэжым падтрымання тэмпературы,
націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку (16)
.
У праграме «СМАЖАННЕ» прылада працуе па
аналогіі з кухоннай плітой, абавязкова сачыце за
працэсам прыгатавання.
Праграма «Соус» прызначана для варэння
соусаў, праграма «Галубцы» - для прыгатавання
галубцоў, праграма «Дзіцячае харчаванне»
- для варэння дзіцячага харчавання л. Кнігу
рэцэптаў).
- Рэцэпты страў знаходзяцца ў Кнізе рэцэптаў
(уваходзіць у камплект пастаўкі). Усе рэцэпты
носяць рэкамендацыйны характар, бо
патрабаваныя для рэцэптаў аб’ёмы і суадносіны
інгрэдыентаў могуць вар’іравацца ў залежнасці
ад рэгіянальнай спецыфікі прадуктаў і вышыні
над узроўнем мора.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры хатняй тэмпературы не менш
за дзве гадзіны.
Выміце прыладу з упакоўкі, зніміце ўсе
ўпаковачныя матэрыялы і любыя наклейкі, якія
перашкаджаюць звычайнай працы мультываркі.
Устанавіце мультыварку на роўную
цеплаўстойлівую паверхню, удалечыні ад усіх
кухонных крыніц цяпла (такіх як газавая пліта,
электрапліта ці варачная панэль).
Устанавіце прыладу так, каб ад сцяны да корпуса
мультываркі заставалася адлегласць не менш за
20 см, а свабодная прастора над ёй складала не
менш за 30-40 см.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці ад прадметаў, якія могуць быць
пашкоджаныя высокай тэмпературай пары, якая
выходзіць.
Увага! Не размяшчайце прыбор зблізку ваннаў,
ракавін ці іншых ёмістасцяў, напоўненых вадой.
Адкрыйце вечка (4), націснуўшы на кнопку (5) і
пацягнуўшы за ручку (6).
Вымыйце ўсе здымныя дэталі мяккай губкай з
нейтральным мыйным сродкам: чару (12), латок
для гатавання прадуктаў на пары (17), апалонік
(18), лапатку (19), мерную шкляначку (20),
шкляначкі з вечкамі (21). Потым апаласніце іх
праточнай вадой і прасушыце.
Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай,
пасля чаго вытрыце насуха.
ВЫКАРЫСТАННЕ МУЛЬТЫВАРКІ
Пакладзіце прадукты ў чару (12) у адпаведнасці з
патрабаваннямі рэцэпта (гл. Кнігу рэцэптаў).
Нататка: Сачыце за тым, каб аб’ём інгрэдыентаў
разам з вадкасцю не перавышаў адзнаку
максімальнага ўзроўню «1.8» і быў не ніжэй
адзнакі мінімальнага ўзроўню «0.6». Адзнака
максімальнага ўзроўню для каш (акрамя рысу)
- «1.4».
Агульны прыклад закладкі прадуктаў і вады
якасці прыкладу разгледжаны рыс)
Адмерайце рыс мернай шкляначкай (20) (у адной
мернай шкляначцы прыблізна 160 г рысу), прамыйце
рыс і змясціце яго ў каструлю.
Узровень вады, неабходны для вызначанай
колькасці рысу (вымеранага ў шкляначках «CUP»),
паказаны на шкале ўсярэдзіне чары (12). Наліце
ваду да адпаведнай адзнакі.
Прыклад: Насыпаўшы чатыры мерныя шкляначкі
круп, наліце вады да пазнакі «4 CUP» (шкляначкі).
Для вадкіх каш рэкамендуем выкарыстоўваць рыс і
ваду ў прапорцыі 1:3.
Устанавіце чару (12) у працоўную камеру прылады.
Пераканайцеся ў тым, што знешняя паверхня
чары чыстая і сухая, а сама чара ўстаноўлена
без перакосаў і шчыльна мяжуецца з паверхняй
награвальнага элемента (10).
Нататкі:
не выкарыстоўвайце чару (12) для мыцця круп і
не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё,
пераканайцеся, што ў працоўнай камеры
і на дне чары (12) няма старонніх прадметаў,
забруджванняў ці вільгаці,
перад выкарыстаннем вытрыце знешнюю
паверхню і дно чары (12) насуха,
у сярэдзіне награвальнага элемента (10)
знаходзіцца датчык тэмпературы (11). Сачыце
за тым, каб свабоднаму перамяшчэнню датчыка
нішто не перашкаджала.
Калі вы гатуеце прадукты на пары, наліце ваду ў
чару (12) так, каб кіпячая вада не дакраналася да
дна латка (17). Змясціце прадукты ў латок (17) і
ўстанавіце яго ў чару (12).
Зачыніце вечка (4) да пстрычкі.
Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (9), а
вілку сеткавага шнура - у электрычную разетку.
Пры гэтым прагучыць гукавы сігнал, на дысплеі
(3) загарацца знакі «- - - -».
Уключыце прыладу,нажаўшы кнопкі (16) , на
дысплеі з’явяцца знакі «88:88»
Нажміце кнопкі (13) «МЕНЮ» для пераходу да
меню аўтаматычных праграм, на дысплеі (3)
будзе міргаць індыкатар праграмы «Рыс».
Дакранаючыся да кнопак (14) «-/+», выбярыце
праграму прыгатавання. Індыкатар выбранай
праграмы будзе міргаць, а на дысплеі (3) з’явіцца
час прыгатавання, устаноўлены па змаўчанні.
VT-4216.indd 50 18.12.2013 10:15:53
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован