Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3405 PR, страница 24

Vitek
24
Беларуская
Далучыце насадку-блэндар (1) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць
пра правільную ўстаноўку насадкі.
Устаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку.
Пагрузіце насадку-блэндар (1) у
ёмістасць з прадуктамі, якія вы жадаеце
здрабніць/перамяшаць, для гэтага можна
выкарыстоўваць мерную шклянку (7).
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5). Рэгулятарам (6)
устанавіце жаданую хуткасць кручэння
насадкі-блэндара (1). Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання
вадкіх прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі
турбарэжыму (4) прылада ўключыцца на
максімальных абаротах. Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для сумеснай
апрацоўкі вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Нататкі
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прылады.
Аб’ём прадуктаў, што перапрацоўваюцца,
не павінен перавышаць 2/3 ад аб’ёму
ёмістасці, у якой яны перапрацоўваюцца.
Перад пачаткам працэсу драбнення/
змешвання рэкамендуецца ачысціць
садавіну ад лупіны, выдаліць неядомыя
часткі, такія як костачкі, і парэзаць садавіну
кубікамі памерам прыкладна 2х2 см.
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выцягніце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі і адключыце насадку-блэндар (1),
націснуўшы на фіксатары (2).
Увага!
Забараняецца здымаць насадку-
блэндар (1) падчас працы.
Каб не пашкодзіць лёзы, не
перапрацоўвайце занадта цвёрдыя
прадукты, такія як крупы, рыс, прыправы,
кава, сыр, замарожаныя прадукты.
Пры ўзнікненні цяжкасцяў у драбненні
прадуктаў падчас працы з насадкай-
блэндарам, калі гэта магчыма, дадайце
невялікую колькасць вады, адвару ці соку.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (8) толькі
для ўзбівання крэму, прыгатаванне бісквітнага
цеста ці перамешвання гатовых дэсертаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай
пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага
шнура не ўстаўлена ў электрычную разетку.
Устаўце насадку-венца (8) ў рэдуктар
венца (9).
Далучыце рэдуктар венца (9) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць
пра правільную ўстаноўку рэдуктара венца
(9).
Устаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку.
Апусціце насадку-венца (8) у посуд з
прадуктамі.
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5). Рэгулятарам (6)
устанавіце жаданую хуткасць кручэння
насадкі-венца (8). Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання
вадкіх прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі
турбарэжыму (4) прылада ўключыцца на
максімальных абаротах.
Пасля выкарыстання прылады выцягніце
сеткавую вілку з электрычнай разеткі,
дастаньце венца (8) з рэдуктара венца
(9), адключыце рэдуктар (9) ад маторнага
блока (3), націснуўшы на фіксатараў (2).
Увага!
Забараняецца выкарыстоўваць венца
(8) для замешвання крутога цеста.
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прылады.
ВЫКАРЫСТАННЕ МІНІ-ЧОПЕРА
Чопер выкарыстоўваецца для драбнення
мяса, сыру, лука, араматычнай травы, грэцкіх
арэхаў, міндаля, гародніны і садавіны.
Увага!
Забараняецца здрабняць вельмі цвёрдыя
прадукты, такія як мускатны арэх, зерне
кавы, злакі і лёд.
Перш чым пачаць драбненне
Нарэжце мяса, сыр, лук, гародніну і
садавіну кавалачкамі прыкладна 2х2 см.
Выдаліце ў травы сцеблы, ачысціце арэхі
ад шкарлупіны.
Дастаньце косткі, жылы і храсткі з мяса.
Драбненне
Асцярожна: Лёзы нажа-здрабняльніка
вельмі вострыя! Заўсёды трымайце нож-
здрабняльнік за пластмасавы хваставік.
VT-3405.indd 24 17.01.2014 10:28:15
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован