Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3405 PR, страница 22

Vitek
22
Беларуская
БЛЭНДАРНЫ НАБОР
Блэндарны набор прызначаны для драбнення,
змешвання і ўзбівання прадуктаў.
АПІСАННЕ
1. Здымная насадка-блэндар
2. Фіксатары насадак
3. Маторны блок
4. Кнопка ўключэння максімальнай хуткасці
«TURBO»
5. Кнопка ўключэння мінімальнай хуткасці
«
»
6. Рэгулятар хуткасці кручэння насадак
7. Мерная шклянка
8. Венца для ўзбівання/змешвання вадкіх
прадуктаў
9. Рэдуктар венца
10. Чара чоппера
11. Нож-драбніцель
12. Вечка-рэдуктар
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прылады
ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання
ў якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа
прывесці да яе паломкі, прычыніць шкоду
карыстачу ці яго маёмасці.
Перш чым падлучыць прыладу да
электрасеткі, праверце, ці адпавядае
напружанне, пазначанае на прыладзе,
напружанню электрасеткі ў вашым доме.
Блэндарны набор дазваляе працаваць
хутка і эфектыўна, але пры гэтым
працягласць бесперапыннай працы з
насадкай-блэндарам і венцам не павінна
перавышаць 1 хвіліны, а пры працы з
чоперам працягласць працы павінна
складаць не больш за 20-30 секунд. Паміж
працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не
меней 2-3 хвілін.
Перш чым прыступіць да працы з насадкай-
блэндарам, гарачыя прадукты варта
астудзіць, тэмпература прадуктаў не
павінна перавышаць 70°С.
Пры выкарыстанні міні-чопера тэмпература
прадуктаў не павінна перавышаць 40°С.
Забараняецца ўключаць прыладу без
выкарыстання насадак і прадуктаў для
перапрацоўкі.
Не выкарыстоўвайце прыладу па-за
памяшканняў.
Забараняецца змяшчаць чару чопера ў
мікрахвалевую печ.
Выкарыстоўвайце толькі тыя насадкі, якія
ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Адключайце прыбор ад сеткі перад зменай
насадак.
Перад першым ужываннем прылады
старанна прамыйце ўсе здымныя насадкі
і ёмістасці, якія будуць кантактаваць з
прадуктамі.
Перш чым пачаць карыстацца прыладай,
пераканайцеся ў тым, што насадкі
ўстаноўлены правільна.
Устанаўлівайце чару чопера на роўнай
устойлівай паверхні.
Прадукты змяшчайце ў чару чопера да
ўключэння прылады.
Не перапаўняйце чару чопера прадуктамі
і сачыце за ўзроўнем налітых вадкасцяў.
Рэжучыя канты нажа-здрабняльніка
чопера і насадкі-блэндара вельмі вострыя
і ўяўляюць небяспеку. Карыстайцеся
дадзенымі насадкамі вельмі асцярожна!
Пры працы з чоперам у выпадку цяжкасці
кручэння нажа-здрабняльніка адключыце
прыладу ад сеткі і акуратна дастаньце
прадукты, якія замінаюць кручэнню нажа.
Даставаць прадукты і зліваць вадкасці з
чары чопера можна толькі пасля поўнага
прыпынку кручэння нажа-здрабняльніка.
Не дакранайцеся да круцельных частак
прылады. Не дапушчайце траплення
валасоў ці свабодна вісячых элементаў
адзежы ў зону кручэння нажа насадкі-
блэндара ці венца.
Не пакідайце ўключаны ў электрычную
сетку прыбор без нагляду.
Кожны раз перад чысткай прылады,
а таксама ў тым выпадку, калі вы ёй не
карыстаецеся, адключайце прыладу ад
сеткі.
Пры адключэнні прылады бярыцеся
непасрэдна за вілку сеткавага шнура. Не
цягніце за сеткавы шнур і не перакручвайце
яго.
Не змяшчайце маторны блок, рэдуктары,
насадкі і ёмістасці ў посудамыйную
машыну.
VT-3405.indd 22 17.01.2014 10:28:15
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован