Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3405 PR, страница 23

Vitek
23
Беларуская
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку
гарачых паверхняў (такіх як газавая ці
электрычная пліта, духавая шафа).
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур не
дакранаўся да вострых кантоў мэблі і да
гарачых паверхняў.
Не датыкайцеся мокрымі рукамі да корпуса
маторнага блока, да сеткавага шнура і да
вілкі сеткавага шнура.
Не выкарыстоўвайце прыладу з
пашкоджаннямі сеткавай вілкі ці сеткавага
шнура.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі або ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
Не дазваляйце дзецям, малодшым за
8 гадоў, дакранацца да корпуса маторнага
блока, да сеткавага шнура ці да вілкі
сеткавага шнура падчас працы прылады.
Не дазваляйце дзецям, малодшым за
8 гадоў, выкарыстоўваць прыладу ў якасці
цацкі.
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі паблізу
ад працуючай прылады знаходзяцца
дзеці, малодшыя за 8 гадоў, ці асобы з
абмежаванымі магчымасцямі.
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за
8 гадоў.
Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з
абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што
ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
Каб пазбегнуць паражэння электрычным
токам ці ўзгарання, не апускайце корпус
прылады, сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
Калі прылада звалілася ў ваду:
не дакранайцеся да вады;
неадкладна выцягніце вілку сеткавага
шнура з электрычнай разеткі, і толькі
пасля гэтага можна дастаць прыладу з
вады;
звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны
цэнтр для яго агляду або рамонту
прылады.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Пры ўзнікненні няспраўнасцяў
звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў зімовых (халодных) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з
прадуктамі, цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам і старанна прасушыце іх.
Маторны блок (3), вечка-рэдуктар (12) і
рэдуктар венца (9) пратрыце мяккай,
злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго
вытрыце насуха.
Увага!
Не апускайце маторны блок (3),
рэдуктар венца (9), вечка-рэдуктар
(12), сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Працягласць працы
Працягласць бесперапыннай працы з
насадкай-блэндарам і венцам не павінна
перавышаць 1 хвіліны, а пры працы з
чоперам працягласць працы павінна
складаць не больш за 20-30 секунд.
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце
перапынак не меней 2-3 хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай і
ўстаноўкай насадак пераканайцеся ў тым,
што вілка сеткавага шнура не ўстаўлена ў
электрычную разетку.
VT-3405.indd 23 17.01.2014 10:28:15
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован