Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1683 SR, страница 75
75
БЕЛАРУСКI
Пры паўторным націску кнопкі "Старт/+30 сек" пачнецца працэс
прыгатавання прадуктаў.
• Пры адключэнні электрычнасці праграму неабходна будзе ўсталяваць
нанова.
• Калі Вы жадаеце прыгатаваць прадукты ў адпаведнасці з зададзенай
праграмай, націсніце два разу кнопку "0/Памяць", на дысплеі
адлюструецца нумар праграмы "2", затым націсніце кнопку "Старт/+30
сек", пачнецца працэс прыгатавання прадуктаў.
Заўвага:
1. Падчас працэсу прыгатавання прадуктаў, вы можаце паглядзець усталяваную
магутнасць, націснуўшы кнопку “Магутнасць” - усталяваная магутнасць будзе
адлюстроўвацца на дысплеі на працягу 2-3 секунд.
2. Падчас працэсу прыгатавання прадуктаў націсніце кнопку “Гадзіннік/Таймер” для
адлюстравання на дысплеі бягучага часу на працягу 2-3 секунд.
3. Па заканчэнню працэсу прыгатавання Вы пачуеце 5 гукавых сігналаў.
Чыстка і догляд
• Перад чысткай выключыце печ і адлучыце сеткавы кабель ад разеткі.
• Не дапушчайце траплення вільгаці на панэль кіравання. Чысціце яе мяккай,
злёгку вільготнай сурвэткай.
• Захоўвайце працоўную камеру печы ў чысціні. Калі на сценках печы засталіся
кавалачкі прадуктаў ці падцёкі вадкасці, выдаліце іх вільготнай сурвэткай.
• Пры моцна забруджанай працоўнай камеры можна выкарыстоўваць мяккі
мыйны сродак.
• Не карыстайцеся абразіўнымі мыйнымі сродкамі, драцянымі шчоткамі для
чысткі печы звонку і ўсярэдзіне. Сачыце за тым, каб вада ці мыйны сродак не
патрапілі ў адтуліны, прызначаныя для адводу паветра і пары, якія знаходзяцца
на накрыўцы печы.
• Забараняецца выкарыстоўваць мыйныя сродкі на аснове аміяку.
• Вонкавыя паверхні трэба чысціць вільготнай сурвэткай.
• Дзверцы печы заўсёды павінны быць чыстымі. Не дапушчайце назапашвання
крошак ежы паміж дзверцамі і вонкавай панэллю печы, гэта перашкаджае
звычайнаму зачыненню дзверцаў.
• Рэгулярна чысціце ад пылу і бруду вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы,
праз якія паступае паветра для астуджэння печы.
• Рэгулярна здымайце і чысціце шкляны паддон і яго апору; працірайце дно
працоўнай камеры печы.
• Шкляны паддон і прывад яго кручэння мыйце ў вадзе з нейтральным мыльным
растворам. Для мыцця гэтых дэталяў можна скарыстацца посудамыйнай
машынай.
• Не апускайце нагрэты шкляны паддон у халодную ваду: з-за рэзкага перападу
тэмператур шкляны паддон можа лопнуць.
75
1683.indd 751683.indd 75 12.04.2010 10:21:4212.04.2010 10:21:42
Ваш отзыв будет первым