Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1683 SR, страница 74
БЕЛАРУСКI
74
1. Націсніце адзін раз кнопку “Час прыгатавання”, затым усталюйце час прыгатавання,
націснуўшы кнопкі “5”, “0”, “0”.
2. Націсніце адзін раз кнопку “Магутнасць”, затым усталюйце ўзровень магутнасці
80%, націснуўшы кнопку “8”.
3. Націсніце адзін раз кнопку “Час прыгатавання”, затым усталюйце час прыгатавання,
націснуўшы кнопкі “1”, “0”, “0”, “0”
4. Націсніце адзін раз кнопку “Магутнасць”, затым усталюйце ўзровень магутнасці
60%, націснуўшы кнопку “6”.
5. Націсніце кнопку “Старт/+30 сек”, пачнецца працэс прыгатавання прадуктаў.
Заўвага:
- Калі ў працэс прыгатавання прадуктаў уключана функцыя размарожвання
прадуктаў, то яна павінна быць першай.
- Праграмы меню аўтаматычнага прыгатавання прадуктаў не могуць быць
уключаны ў праграму двухэтапнагага прыгатавання прадуктаў.
Функцыя блакіравання печы ад уключэння дзецьмі
• У рэжыме бягучага часу націсніце і ўтрымлівайце кнопку "Стоп/Адмена" на
працягу 3 секунд, прагучыць працяглы гукавы сігнал, і на дысплеі загарыцца
піктаграма .
• Для адключэння функцыі блакіравання націсніце і ўтрымлівайце кнопку "Стоп/
Адмена" на працягу трох секунд, прагучыць працяглы гукавы сігнал і піктаграма
загасне.
Функцыя “Памяць”
1. Націсніце кнопку “0/Памяць”, каб абраць адну з трох праграм, на дысплеі
адлюструюцца знакі “1”, “2” ці “3”.
2. Калі праграма ўсталявана, націсніце “Старт/+30 сек” для яе выкарыстання, калі
няма, працягвайце ўсталёўку. Вы можаце запраграмаваць толькі два этапы
прыгатавання.
3. Пасля завяршэння праграмавання яшчэ раз націсніце кнопку “Старт/+30 сек”
для захавання налад і "Стоп/Адмена" для звароту ў рэжым бягучага часу. Для
пачатку прыгатавання націсніце кнопку “Старт/+30 сек” яшчэ раз.
Напрыклад: зрабіце 2-ой праграмай прыгатавання пры 80-% магутнасці на
працягу 3 хвілін 20 секунд.
• У рэжыме бягучага часу націсніце два разу кнопку "0/Памяць", на дысплеі
адлюструецца нумар праграмы "2".
• Націсніце адзін раз кнопку "Час прыгатавання", затым усталюйце час
падрыхтоўкі, націснуўшы кнопкі "3", "2", "0".
• Націсніце адзін раз кнопку "Магутнасць", затым усталюйце ўзровень
магутнасці 80%, націснуўшы кнопку "8".
• Націсніце кнопку "Старт/+30 сек" для захавання налад, вы пачуеце адзін
гукавы сігнал, затым кнопку "Стоп/Адмена" адбудзецца зварот у рэжым
бягучага часу.
74
1683.indd 741683.indd 74 12.04.2010 10:21:4212.04.2010 10:21:42
Ваш отзыв будет первым