Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1663 BK, страница 51

Vitek
51
Беларуская
Нататка:
Вынік прыгатавання ў рэжыме аўтаматычнага прыгатавання залежыць ад памеру і формы прадукта, а
таксама ад месца размяшчэння на шкляным паддоне. У любым выпадку, калі Вы лічыце вынік прыгатавання
нездавальняльным, то павялічце ці паменшыце зададзеную вагу ці аб’ём прадукта, ці выкарыстоўвайце
рэжым мікрахвалевага прыгатавання (гл. падзел «Рэжым мікрахваляў»).
Функцыя «Клопат пра дзіця»
Уключыце функцыю блакіроўкі, якая прадухіліць выкарыстанне прылады дзецьмі.
1. У рэжыме бягучага часу націсніце і ўтрымлівайце на працягу 3 секунд кнопку (15) «Скіданне», на дысплеі (6)
адлюструюцца знакі «LoC».
2. Для адключэння блакіравання націсніце і ўтрымлівайце на працягу 3 секунд кнопку (15) «Скіданне».
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора. Адсутнасць належнага догляду печы можа прывесці да зносу
паверхні, што можа неспрыяльна паўплываць на працу прыбора і стварыць магчымую небяспеку для
карыстальніка.
Перад чысткай выключыце печ і выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
Не дапускайце пападання вільгаці на панэль кіравання, працірайце яе мяккай, злёгку вільготнай тканінай,
пасля чаго вытрыце насуха.
Утрымлівайце працоўную камеру печы ў чысціні. Калі на сценках печы засталіся кавалачкі прадуктаў або
падцёкі, выдаліце іх вільготнай сурвэткай.
Пры моцна забруджанай працоўнай камеры можна выкарыстоўваць мяккі мыйны сродак.
Не выкарыстоўвайце абразіўныя мыйныя сродкі і драцяныя шчоткі для чысткі вонкавых і ўнутраных паверхняў
печы. Сачыце за тым, каб вада ці мыйны сродак не патрапілі ў адтуліны на вечку і корпусе, прызначаныя для
адводу паветра і пары.
Забараняецца выкарыстоўваць мыйныя сродкі на на аснове аміяку.
Вонкавую паверхню працірайце чыстай злёгку вільготнай тканінай.
Дзверцы печы заўсёды павінны быць чыстыя. Не дапускайце збірання крошак і кавалачкаў ежы паміж
дзверцамі і пярэдняй панэллю, гэта перашкаджае нармальнаму зачыненню дзверцаў.
Рэгулярна чысціце ад пылу і бруду вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы, праз якія паступае паветра для
ахалоджвання.
Рэгулярна здымайце і чысціце шкляны паддон і яго апору; працірайце дно працоўнай камеры.
Шкляны паддон i апору мыйце ў цёплай вадзе з нейтральным мыйным сродкам. Для чысткі гэтых дэталяў
можна выкарыстоўваць пасудамыечную машыну.
Не апускайце нагрэты шкляны паддон у халодную ваду: з-за рэзкага перападу тэмператур шкляны паддон
можа лопнуць.
НЯСПРАЎНАСЦІ І МЕТАДЫ ІХ УХІЛЕННЯ
Мікрахвалевая печ стварае
перашкоды прыёму тэле- і
радыёсігналаў
Падчас працы мікрахвалевай печы могуць узнікаць перашкоды пры
прыёме целе- і радыёсігналаў. Аналагічныя перашкоды ствараюцца
падчас працы невялікіх электрапрыбораў, такіх як міксер, пыласос і
электрычны фен. Гэта звычайная з’ява.
Нізкая яркасць падсвечвання Калі быў усталяваны нізкі ўзровень магутнасці мікрахвалевага
выпраменьвання, то ўзровень яркасці падсвечвання працоўнай
камеры можа быць нізкім. Гэта звычайная з’ява.
Збіранне пары на дзверцах, выхад
гарачага паветра з вентыляцыйных
адтулін
Падчас прыгатавання пара можа выходзіць з прадуктаў, якія
гатуюцца. Большая колькасць пары выходзіць праз вентыляцыйныя
адтуліны, але некаторая частка яе можа асядаць на ўнутраным боку
дзверцаў. Гэта звычайная з’ява.
Мікрахвалевая печ уключана без
загружаных прадуктаў
Уключэнне мікрахвалевай печы на кароткі час без загружаных
прадуктаў не выкліча яе паломкі. Заўсёды правярайце наяўнасць
прадуктаў у печы перад яе ўключэннем.
VT-1663_RUS.indd 51 11.02.2014 12:51:01
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован