Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1663 BK, страница 43

Vitek
43
Беларуская
Увага!
Для дадатковай аховы ў ланцугі сілкавання мэтазгодна ўстанавіць прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з
намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
ЗАСЦЯРОГІ, ЯКІЯ НЕАБХОДНА ВЫКОНВАЦЬ, КАБ НЕ ПАДВЯРГАЦЦА РЫЗЫЦЫ ЎЗДЗЕЯННЯ
МІКРАХВАЛЕВАЙ ЭНЕРГІІ
Забараняецца эксплуатацыя печы з адчыненымі дзверцамі, бо ўздзеянне мікрахвалевага выпраменьвання
ўяўляе небяспеку.
Не ўносьце змен у электрычныя ланцугі засцерагальных блакіровак дзверцаў печы.
Не змяшчайце якія-небудзь прадметы паміж корпусам печы і яе дзверцамі, старанна выдаляйце забруджанні
або рэшткі мыйнага сродку з унутранай паверхні дзверцаў.
Месца выхаду ЗВЧ-хваль (5) закрыта слюдзяной пласцінай, не выдаляйце пласціну і сачыце за яе чысцінёй.
Не выкарыстоўвайце пашкоджаную печ; асабліва важна, каб дзверцы печы належным чынам зачыняліся.
Сачыце за тым, каб не было:
пашкоджанняў дзверцаў (напрыклад, калі яны пагнутыя),
пашкоджанняў шарніраў і зашчапак (калі яны зламаны ці паслаблены),
пашкоджанняў экраніруючай рашоткі з унутранага боку назіральнага акна.
Рэгулявання або рамонт печы павінны ажыццяўляцца толькі адмыслоўцамі аўтарызаванага (упаўнаважанага)
сэрвіснага цэнтра.
ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ
УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ І ЗАХАВАЙЦЕ ЯЕ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ Ў ЯКАСЦІ ДАВЕДАЧНАЙ
ІНФАРМАЦЫІ
ЎВАГА! Пры пашкоджання дзверцаў або дзвярных ушчыльненняў не трэба выкарыстоўваць печ да
выпраўлення няспраўнасці кампетэнтным персаналам!
ЎВАГА! Усе работы па абслугоўванні і рамонце прыбора, звязаныя са зняццем вечкаў, што забяспечваюць
засцярогу ад уздзеяння мікрахвалевай энергіі, павінны выконвацца толькі адмыслоўцамі!
ЎВАГА! Вадкасці і іншыя прадукты нельга разаграваць у зачыненых ёмістасцях, каб пазбегнуць выбуху
ўпакоўкі!
ЎВАГА! Выкарыстанне печы дзецьмі без нагляду дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі ім дадзены
адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае карыстанне печчу і небяспеках, якія могуць
узнікнуць пры яе няправільнай эксплуатацыі!
ЎВАГА! Пры пашкоджанні сеткавага шнура яго замену трэба ажыццяўляць у аўтарызаваным сэрвісным
цэнтры!
ЎВАГА! ЗВЧ-печ не прызначана для выкарыстання асобамі (уключаючы дзяцей) з паніжанымі фізічнымі
або разумовымі здольнасцямі або пры адсутнасці ў іх досведу або ведаў, калі яны не знаходзяцца пад
кантролем або не праінструктаваны пра выкарыстанне печы асобай, адказнай за іх бяспеку!
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Вонкавыя паверхні печы схільныя да нагрэву падчас працы печы.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Тэмпература ўнутраных паверхняў працоўнай камеры можа быць высокай падчас
працы прылады.
Трэба рэгулярна чысціць печ і выдаляць усе рэшткі ежы.
Недастатковая чысціня печы можа прывесці да пашкоджання паверхні, што можа скараціць тэрмін службы
прыбора і прывесці да ўзнікнення небяспечнай сітуацыі.
МІКРАХВАЛЕВАЯ ПЕЧ
Інструкцыя па эксплуатацыі
Апісанне
1. Зашчапкі дзверцаў печы
2. Дзверца печы
3. Апора шклянага паддона
4. Шкляны паддон
5. Месца выхаду ЗВЧ-хваль
6. Дысплей
7. Панэль кіравання
8. Клавіша адчынення дзверцаў
Панэль кіравання
9. Кнопкі выбару аўтаматычных праграм
прыгатавання
10. Кнопка «Паэтапнае прыгатаванне»
11. Кнопкі ўстаноўкі бягучага часу/часу
прыгатавання/вагі
12. Кнопка «Гадзіннік»
13. Кнопка «Магутнасць»
14. Кнопка «Старт/Стоп»
15. Кнопка «Скіданне»
16. Кнопка «Таймер»
VT-1663_RUS.indd 43 11.02.2014 12:51:01
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован