Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1663 BK, страница 46
46
Беларуская
• Гатуйце прадукты пад накрыўкай, прыдатнай для выкарыстання ў мікрахвалевых печках. Накрыўка прадухіліць
распырскванне соку або тлушчу і дапаможа прадуктам гатавацца раўнамерна. Забараняецца смажыць
прадукты ў мікрахвалевай печы без выкарыстання спецыяльнага посуду і ахоўнага вечка.
• Для паскарэння працэсу прыгатавання адзін раз перавярніце прадукты хуткага прыгатавання, напрыклад,
гамбургеры. Вялікія кавалкі мяса трэба пераварочваць падчас прыгатавання як мінімум двойчы.
• Падчас прыгатавання перамешвайце прадукты, перамяшчаючы іх зверху ўніз і ад цэнтра да краёў посуду.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫБАРЫ ПОСУДУ
У гэтай прыладзе можна выкарыстоўваць толькі той посуд, які прызначаны для мікрахвалевых печаў.
• Ідэальны матэрыял посуду для мікрахвалевых печаў павінен быць «празрыстым» для мікрахваляў, гэта
дазваляе іх энергіі праходзіць праз посуд і разаграваць прадукты.
• Мікрахвалі не могуць пранікаць скрозь метал, таму металічны посуд ці талеркі з металічным аздабленнем
выкарыстоўваць у ЗВЧ-печы забараняецца.
• Нельга змяшчаць у печ прадметы, вырабленыя з паперы паўторнага выкарыстання, бо яна можа ўтрымліваць
часцінкі металу, якія могуць стаць прычынай узгарання ўпакоўкі.
• Круглыя і авальныя талеркі больш пажаданыя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы, чым прамавугольныя.
• Не выкарыстоўвайце посуд са сколамі і трэшчынамі.
ПРАВЕРКА ПОСУДУ ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ Ў ЗВЧ-ПЕЧЫ
• Усталюйце паддоследную пасудзіну (напрыклад, талерку) у працоўную камеру печы, пастаўце на яе шклянку
з халоднай вадой.
• Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўстанавіце час працы не больш за 1 хвіліну.
• Акуратна дакраніцеся да посуду, які трэба выпрабаваць, калі ён нагрэўся, а вада ў шклянцы халодная, то
выкарыстоўваць такі посуд для гатавання прадуктаў у мікрахвалевай печы нельга.
• Старайцеся не перавышаць час выпрабавання больш як на 1 хвіліну.
Матэрыялы і посуд, прыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Посуд для смажання
Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы. Дно посуду для смажання павінна быць на 5 мм
таўсцейшым, чым у шклянога паддона. Няправільнае выкарыстанне посуду для
смажання можа прывесці да з’яўлення трэшчын у самым посудзе і ў шкляным паддоне.
Абедзенны посуд
Выкарыстоўваць можна толькі той посуд, які мае адпаведную маркіроўку. Кіруйцеся
ўказаннямі вытворцы посуду. Не выкарыстоўвайце посуд з трэшчынамі або сколамі.
Шкляныя ёмістасці
Выкарыстоўваць можна толькі ёмістасці, вырабленыя з гарачатрывалага шкла.
Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце ёмістасці з
трэшчынамі або сколамі.
Шкляны посуд
Выкарыстоўваць можна толькі посуд, выраблены з гарачатрывалага шкла.
Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце посуд з
трэшчынамі або сколамі.
Выкарыстанне
адмысловых мяшкоў
Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы. Не закрывайце мяшкі, выкарыстоўваючы
металічныя закруткі або перацяжкі. У мяшках неабходна зрабіць некалькі адтулін
для выхаду пары.
Папяровыя талеркі і
кубкі
Папяровыя талеркі і кубкі выкарыстоўвайце толькі для кароткачасовага
прыгатавання/разагравання прадуктаў. Не пакідайце мікрахвалевую печ без
нагляду падчас гатавання/разагравання прадуктаў у такім посудзе.
Папяровыя ручнікі
Папяровымі ручнікамі можна накрыць прыгатаваныя прадукты для ўтрымання цяпла
ў іх і для прадухілення распырсквання тлушчу. Выкарыстоўвайце папяровыя ручнікі
толькі пры пастаянным кантролі і толькі для кароткачасовага гатавання/падагрэву.
Пергаментная папера
Выкарыстоўвайце пергаментную паперу з мэтай прадухілення распырсквання
тлушчу або ў якасці абгорткі.
Пластык
Выкарыстоўваць можна толькі тыя вырабы з пластыку, якія маюць адпаведную
маркіроўку: “Прыдатна для мікрахвалевай печы”. Кіруйцеся ўказаннямі вытворцы.
Некаторыя пластыкавыя ёмістасці могуць размякчыцца ў выніку нагрэву змешчаных
у іх прадуктаў. Герметычна закрытыя пластыкавыя пакеты трэба пракалоць або
прарэзаць, як паказана на саміх упакоўках.
VT-1663_RUS.indd 46 11.02.2014 12:51:01
Ваш отзыв будет первым