Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1663 BK, страница 45

Vitek
45
Беларуская
іх бяспеку, пры ўмове, што ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
Не закрывайце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе мікрахвалевай печы.
Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
Пазбягайце кантакту сеткавага шнура і вілкі сеткавага шнура з гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі мэблі.
Пры адлучэнні вілкі сеткавага шнура ад электрычнай разеткі трымайцеся за вілку сеткавага шнура, а не за
сеткавы шнур.
Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі, гэта можа прывесці да паражэння электрычным токам.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ, калі пашкоджаны сеткавы шнур або вілка сеткавага шнура, калі печ
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення.
Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам, забараняецца самастойна разбіраць і рамантаваць печ, пры
выяўленні няспраўнасці звяртайцеся толькі ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за памяшканнямі.
Перавозьце прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
УКАЗАННЯ ПА ЗАЗЯМЛЕННЮ ПЕЧЫ
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь ўнутранаго замыкання
зазямленне змяншае рызыку ўдару электратокам, бо адбудзецца адток току па зазямляльным провадзе. У
мікрахвалевай печы выкарыстоўваюцца сеткавы шнур з зазямляльным провадам і сеткавая вілка з кантактам
зазямлення.
Вілка падключаецца да электрычнай разеткі, якая таксама павінна мець кантакт зазямлення.
Папярэджанне:
Выкарыстанне сеткавай вілкі з кантактам зазямлення, уключаным у электрычную разетку без кантакту
зазямлення, можа прывесці да рызыкі атрымання ўдару электратокам.
Пракансультуйцеся з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не зразумелыя інструкцыі па зазямленні печы або
існуюць сумненні, што мікрахвалевая печка надзейна заземлена.
Каб прадухіліць заблытванне сеткавага шнура, мікрахвалевая печ аснашчана кароткім сеткавым шнуром.
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-правадны падаўжальнік з
кантактам зазямлення на сеткавай вілцы і электрычнай разетцы.
Маркіроўка сячэння правадоў сеткавага шнура мікрахвалевай печы і маркіроўка на сеткавым шнуры
падаўжальніка павінны супадаць.
Сеткавы шнур падаўжальніка не павінен звісаць з краёў стала, дзе за яго могуць пацягнуць дзеці, і ён павінен
быць пракладзены такім чынам, каб выключыць хаджэнне па ім.
АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧАХ
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад разаграваннем або прыгатаваннем прадуктаў у герметычнай або вакуумнай
упакоўцы не забудзьцеся распячатаць яе. У адваротным выпадку ў пакаванні створыцца ціск, які можа
разарваць яе.
Забараняецца гатаваць і разаграваць у мікрахвалевай печы яйкі ў шкарлупіне і яйкі, звараныя ўкрутую, бо яны
могуць выбухнуць з-за павышэння ўнутранага ціску.
Перад прыгатаваннем тоўстую лупіну прадуктаў (напрыклад, бульбы, кабачкоў або яблыкаў) праколвайце ў
некалькіх месцах.
Бутэлечкі для кармлення дзіцяці і слоікі з дзіцячым харчаваннем варта змяшчаць у печ без вечкаў і сосак.
Змесціва трэба перамешваць або перыядычна ўстрэсваць. Перад кармленнем трэба праверыць тэмпературу
змесціва, каб не дапусціць апёкаў.
Падчас прыгатавання бекону не кладзіце яго непасрэдна на шкляны паддон, мясцовы перагрэў шклянога
паддона можа прывесці да з’яўлення ў ім трэшчын.
Падчас прыгатавання выкарыстоўвайце посуд, прызначаны для мікрахвалевых печаў, усталяваўшы яго на
шкляны паддон.
Для раўнамернага прагрэву прадуктаў змяшчайце таўсцейшыя кавалкі прадуктаў бліжэй да краёў посуду.
Сачыце за працягласцю прыгатавання прадуктаў. Усталюйце найменшую працягласць прыгатавання
прадуктаў, пры неабходнасці можна павялічыць час прыгатавання.
Не перавышайце працягласць гатавання прадуктаў, гэта можа прывесці да іх узгарання.
VT-1663_RUS.indd 45 11.02.2014 12:51:01
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован