Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1828 PP, страница 27
27
Беларуская
– Устанавіце на месца вечка ўваходнага
фільтра (23).
Нататка: Калі вы забыліся ўстанавіць на месца
корпус уваходнага фільтра (25), спрацуе
сістэма блакіравання, якая не дазволіць
устанавіць на месца кантэйнер-пылазборнік
(9). Заўсёды сачыце за правільнасцю
ўстаноўкі ўваходнага фільтра.
Чыстка выхаднога фільтра
– Зніміце рашотку выхаднога фільтра (2),
націснуўшы на фіксатар (26) па кірунку ўгару.
– Вазьміцеся за выступ у цэнтральнай
частцы выхаднога фільтра (27) і выміце яго
з рашоткі выхаднога фільтра (2).
– Прамыйце выхадны фільтр (27) цёплай вадой,
добра прасушыце і ўстанавіце на месца.
– Рашотку выхаднога фільтра (2) устанавіце
на месца, для гэтага ўстаўце выступы
верхняй часткі рашоткі (2) у пазы ў корпусе
і націсніце на ніжнюю частку рашоткі да
пстрычкі фіксатара (26).
Нататкі:
– Не выкарыстоўвайце посудамыйную
машыну для прамывання кантэйнера-
пылазборніка (9), фільтраў (24-25 і 27).
– Перад устаноўкай пераканайцеся ў тым,
што ўсе здымныя дэталі сухія.
– Забараняецца выкарыстоўваць фен
для сушкі кантэйнера-пылазборніка (9) і
фільтраў (24-25, 27).
Турба-шчотка
Ажыццяўляйце чыстку шчоткі, якая круціцца,
па меры яе забруджвання. Ніткі ці доўгія
валасы, якія наматаліся на шчотку лёгка
выдаліць, папярэдне разрэзаўшы іх нажніцамі,
захоўвайце пры гэтым асцярожнасць і не
пашкодзіце шчацінне шчоткі.
Корпус пыласоса
– Працірайце корпус пыласоса злёгку
вільготнай мяккай тканінай, пасля чаго
вытрыце насуха.
– Забараняецца апускаць корпус пыласоса,
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура
ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр
корпуса пыласоса.
– Забараняецца выкарыстоўваць для
чысткі паверхні пыласоса растваральнікі і
абразіўныя мыйныя сродкі.
Захоўванне
– Перш чым прыбраць пыласос на працяглае
захоўванне, правядзіце чыстку корпуса,
кантэйнера-пылазборніка (9) і фільтраў (24,
25, 27).
– Для зручнасці захоўвання ўстанавіце
шчотку, выкарыстоўваючы месца «паркоўкі»
(3), насадкі можна захоўваць на трымальніку
насадак (15).
– Захоўвайце пыласос у сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплектацыя
1. Пыласос з устаноўленымі фільтрамі і
кантэйнерам-пылазборнікам - 1 шт.
2. Гнуткі шланг - 1 шт.
3. Тэлескапічная падаўжальная трубка - 1 шт.
4. Турба-шчотка - 1 шт.
5. Шчотка для падлогі/дывановых
пакрыццяў - 1 шт.
6. Малая шчотка для збору пылу - 1 шт.
7. Насадка для мэблі - 1 шт.
8. Шчылінная насадка - 1 шт.
9. Інструкцыя - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 2000 Вт
Магутнасць усмоктвання: 400 Вт
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
апавяшчэння
Тэрмін службы прыбора – 5 гадоў
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад’яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.
VT-1828.indd 27 03.06.2014 17:45:13
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей
Поиск:
Сортировать:
по дате
c ответами
Ирина
30 июля 2020, Калининград
Подскажите пожалуйста работает ли от аккумулятора автомобильный пылесос VITEK VT-1828 R ?