Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1828 PP, страница 25
25
Беларуская
націснуўшы на фіксатар рэгулёўкі даўжыні
тэлескапічнай трубкі (16).
– Выбярыце неабходную насадку - турба-
шчотку (17), шчотку для падлогі/дывановых
пакрыццяў (18), насадку для чысткі
мэблевай абіўкі (20), малую шчотку (21) ці
шчылінную насадку (22) - і падлучыце яе да
тэлескапічнай падаўжальнай трубцы (14).
– Насадку для чысткі мэблевай абіўкі (20),
малую шчотку (21) ці шчылінную насадку
(22) можна далучаць непасрэдна да ручкі
гнуткага шланга (13).
– Падчас працы можна размясціць неабходныя
насадкі на трымальніку насадак (15).
Турба-шчотка (17)
Турба-шчотку (17) можна выкарыстоўваць для
ўборкі падлог, чысткі дываноў і дывановых
пакрыццяў з сярэднім і кароткім ворсам, яна
ідэальна падыходзіць для ўборкі поўсці жывёл
з дывановых пакрыццяў. Цыліндрычная шчотка
з цвёрдым шчаціннем круціцца пад дзеяннем
струменя паветра, яе шчацінне эфектыўна
«вычэсвае» поўсць жывёл і «вымятае»
парушынкі смецця з ворса дывановых
пакрыццяў.
Нататкі:
– Забараняецца выкарыстоўваць турба-
шчотку (17) пры чыстцы дываноў ці
дывановых пакрыццяў з даўжынёй ворса
больш 15 мм.
– Не праводзіце турба-шчоткай (17) па
электрычных правадах, абавязкова
выключайце пыласос адразу пасля
завяршэння ўборкі з выкарыстаннем турба-
шчоткі (17).
Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
(18)
Устанавіце пераключальнік «падлога/дыван»
(19) у неабходнае становішча (у залежнасці ад
тыпу паверхні, на якой праводзіцца ўборка).
Насадка для чысткі мэблевай абіўкі (20)
Насадка (20) прызначана для выдалення
смецця і пылу з абіўкі мяккай мэблі
Малая шчотка для збору пылу (21)
Малая шчотка (21) прызначана для збору
пылу з паверхні мэблі, наяўнасць ворса
перашкаджае пашкоджанню паліраванай
паверхні мэблі.
Шчылінная насадка (22)
Шчылінная насадка (22) прызначана для
чысткі радыятараў ацяплення, для збору пылу
ў цяжкадаступных месцах і да т.п.
Нататка: Перад заменай шчотак-насадак,
а таксама перад чысткай кантэйнера-
пылазборніка (9) абавязкова адключайце
пыласос і вымайце сеткавую вілку з
электрычнай разеткі.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ
Меры засцярогі
• Не ажыццяўляйце ўборку пыласосам
у непасрэднай блізкасці ад гарачых
паверхняў, побач з попельніцамі, а таксама
ў месцах захоўвання і выкарыстання
лёгкаўзгаральных вадкасцяў.
• Калі падчас уборкі рэзка зменшылася
магутнасць усмоктвання пыласоса,
неадкладна выключыце пыласос і праверце
тэлескапічную трубку ці гнуткі шланг
на прадмет забруджвання. Выключыце
пыласос, адключыце яго ад электрычнай
сеткі, ачысціце смецце, і толькі пасля гэтага
можна працягваць уборку.
Увага! Уключаць пыласос можна
толькі з устаноўленым кантэйнерам-
пылазборнікам (9), уваходным фільтрам
(23-25) і выхадным фільтрам (27).
Абавязкова правярайце правільнасць
устаноўкі кантэйнера-пылазборніка (9) і
фільтраў (23-25 і 27).
– Перад пачаткам працы выцягніце
сеткавы шнур на неабходную даўжыню
і ўстаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку. Жоўтая адзнака
на сеткавым шнуры папярэджвае, што
гэта максімальная даўжыня шнура.
Забараняецца выцягваць сеткавы шнур
далей чырвонай адзнакі.
– Для ўключэння пыласоса націсніце на
клавішу ўключэння/выключэння (4).
– Падчас працы можна рэгуляваць
магутнасць усмоктвання паваротам ручкі
рэгулятара магутнасці (5), размешчаным на
ручцы гнуткага шланга (13).
– Па завяршэнні працы адключыце пыласос,
націснуўшы на клавішу ўключэння/
выключэння (4), і выміце вілку сеткавага
шнура з электрычнай разеткі.
VT-1828.indd 25 03.06.2014 17:45:12
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей
Поиск:
Сортировать:
по дате
c ответами
Ирина
30 июля 2020, Калининград
Подскажите пожалуйста работает ли от аккумулятора автомобильный пылесос VITEK VT-1828 R ?