Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1828 PP, страница 23
23
Беларуская
ПЫЛАСОС
Інструкцыя па эксплуатацыі
Апісанне
1. Кнопка змотвання сеткавага шнура
2. Рашотка выхаднога фільтра
3. Месца для «паркоўкі» шчоткі
4. Клавіша ўключэння/выключэння
5. Рэгулятар магутнасці ўсмоктвання
6. Ручка для пераноскі
7. Індыкатар запаўнення кантэйнера-
пылазборніка
8. Кнопка фіксатара кантэйнера-
пылазборніка
9. Кантэйнер-пылазборнік
10. Паветразборная адтуліна
11. Наканечнік гнуткага шланга
12. Гнуткі шланг
13. Ручка гнуткага шланга
14. Тэлескапічная падаўжальная трубка
15. Трымальнік насадак
16. Фіксатар рэгулёўкі даўжыні тэлескапічнай
трубкі
17. Турба-шчотка
18. Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
19. Пераключальнік «падлога/дыван»
20. Насадка для чысткі мэблевай абіўкі
21. Малая шчотка для збору пылу
22. Шчылінная насадка
Уваходны фільтр
23. Вечка ўваходнага фільтра
24. Паралонавы фільтр
25. Корпус уваходнага фільтра
Выхадны фільтр
26. Фіксатар рашоткі выхаднога фільтра
27. Выхадны фільтр
УВАГА!
Для дадатковай аховы ў ланцугі сілкавання
мэтазгодна ўстанавіць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА МЕРАХ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўдную інстру-
кцыю па эксплуатацыі і захавайце яе для
выкарыстання ў якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот
з прыладай можа прывесці да яе паломкі,
прычынення шкоды карыстальніку ці яго
маёмасці.
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення пажару,
паражэння электрычным токам ці
атрымання траўмаў прытрымлівайцеся
наступных рэкамендацый.
• Перш чым падлучыць прыладу да
электрасеткі, пераканайцеся ў тым, што
напружанне, якое паказана на прыладзе,
адпавядае напружанню электрасеткі ў
вашай хаце.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прылады да электрычнай
разеткі.
• Не пакідайце пыласос без нагляду,
калі ён уключаны ў сеткавую разетку.
У тым выпадку, калі вы не карыстаецеся
пыласосам, і перад тым, як прыступіць да
яго тэхнічнага абслугоўвання, абавязкова
выцягніце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
• Для зніжэння рызыкі ўдару электрычным
токам не выкарыстоўвайце пыласос па-за
памяшканнямі.
• Не выкарыстоўвайце сеткавы шнур для
пераноскі пыласоса, не зачыняйце дзверы,
калі сеткавы шнур праходзіць праз дзвярны
праём, пазбягайце кантакту сеткавага
шнура з вострымі краямі ці кантамі мэблі.
Падчас уборкі памяшкання забараняецца
пераязджаць пыласосам праз сеткавы
шнур - вы можаце яго пашкодзіць.
• Абавязкова спачатку адключайце пыласос
кнопкай уключэння/выключэння, і толькі
пасля гэтага можна выцягнць вілку
сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
• Адключаючы прыладу ад электрычнай сеткі,
не цягніце за сеткавы шнур, а бярыцеся за
вілку сеткавага шнура.
• Не датыкайцеся мокрымі рукамі да сеткавай
вілкі ці да корпуса пыласоса.
• Падчас змотвання сеткавага шнура
прытрымлівайце яго рукой, не дапушчайце,
каб сеткавая вілка стукалася аб паверхню
падлогі.
• Забараняецца зачыняць рашотку выхаднога
фільтра якімі-небудзь прадметамі.
VT-1828.indd 23 03.06.2014 17:45:12
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей
Поиск:
Сортировать:
по дате
c ответами
Ирина
30 июля 2020, Калининград
Подскажите пожалуйста работает ли от аккумулятора автомобильный пылесос VITEK VT-1828 R ?