Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1810 B, страница 20
20
Беларуская
Ручны пыласос без мяшка
для збору пылу VT-1810
Прылада прызначана для ўборкі памяшканняў
Інструкцыя па эксплуатацыі
Апісанне
1. Шчылінная насадка
2. Паветразаборная адтуліна
3. Фіксатар насадак
4. Вечка кантэйнера-пылазборніка
5. Фіксатар вечка кантэйнера-пылазборніка
6. Кантэйнер-пылазборнік
7. Ніжняе вечка кантэйнера-пылазборніка
8. Фіксатар ніжняга вечка
9. Кнопка фіксатара кантэйнера-
пылазборніка
10. Клавіша ўключэння/выключэння
11. Ручка пыласоса
12. Выходны фільтр
13. Сепаратар
14. Малая шчотка
15. Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
16. Пластикові подовжувальні трубки
17. Пластыкавы перахаднік
ЎВАГА!
Для дадатковай абароны ў сетку сілкавання
мэтазгодна ўсталяваць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА; пры
ўсталёўцы трэба звярнуцца да спецыяліста.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА МЕРАХ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі
і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна
эксплуатацыі. Няправільны зварот з прыладай
можа прывесці да яе паломкі, прычыніць
шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення пажару,
паразы электрычным токам ці атрымання
траўмаў неабходна выконваць рэкамендацыі,
пералічаныя ніжэй.
• Выкарыстоўвайце дадзеную прыладу
толькі ў адпаведнасці з інструкцыяй па
эксплуатацыі.
• Перш чым падключыць прыладу да
электрасеткі, пераканайцеся ў тым, што
напружанне, паказанае на прыладзе,
адпавядае напружанню ў электрасетцы ў
вашай хаце.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прылады да электрычнай
разеткі.
• Не пакідайце пыласос без нагляду, калі ён
уключаны ў сеткавую разетку.
• Для зніжэння рызыкі ўдару электрычным
токам не выкарыстоўвайце пыласос па-за
памяшканнямі.
• Адключайце прыладу ад электрычнай сеткі
перад чысткай ці ў выпадку, калі Вы ёй не
карыстаецеся.
• Не бярыцеся за сеткавую вілку ці за корпус
пыласоса мокрымі рукамі.
• Забараняецца зачыняць выхадныя адтуліны
прылады якімі-небудзь прадметамі.
• Забараняецца ўключаць прыладу, калі
якая-небудзь з яго паветраных адтулін
заблакавана.
• Сачыце за тым, каб валасы, а таксама
элементы адзежы, якія вольна вісяць,
пальцы ці іншыя часткі цела не знаходзіліся
побач з паветразаборнай адтулінай
пыласоса.
• Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з
электрычнай разеткі не цягніце за шнур, а
трымайцеся за вілку рукой.
• Будзьце асабліва ўважлівыя пры ўборцы
лесвічных пляцовак.
• Забараняецца выкарыстоўваць
пыласос для збору лёгкаўзгаральных
вадкасцяў, такіх як бензін, растваральнік.
Забараняецца выкарыстанне пыласоса ў
месцах захоўвання такіх вадкасцяў.
• Забараняецца збіраць з дапамогай
пыласоса падпаленыя ці дымлівыя
цыгарэты, запалкі, попел, які цьмее, а
таксама тонкадысперсны пыл, напрыклад
ад тынкоўкі, бетону, мукі ці попелу.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос,
калі:
– не ўсталяваны ці няправільна сабраны
кантэйнер-пылазборнік;
– не ўсталяваны выходны фільтр.
• Рэгулярна правярайце вілку сеткавага
шнура і сеткавы шнур на адсутнасць
пашкоджанняў.
VT-1810_7 land.indd 20 24.02.2014 9:49:59
Ваш отзыв будет первым