Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4271 CM, страница 51
51
Беларуская
Нататка: Настройка працягласці прыгатавання
недаступна для праграмы «Рыс». Прапусціце
крокі 9, 10.
Каб перайсці да настройкі адкладзенага старту,
дакраніцеся да кнопкі (15). «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»,
на дысплеі з’явіцца індыкатар
, паказанні часу
адкладзенага старту ў гадзінах будуць міргаць.
Кнопкамі (14) «-/+» наладзьце час адкладзенага
старту ў гадзінах.
Дакраніцеся да кнопкі (15) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»,
паказанні ў хвілінах будуць міргаць. Кнопкамі (14)
«-/+» наладзьце час адкладзенага старту ў хвілінах.
Нататка:
Калі вы жадаеце пачаць прыгатаванне
неадкладна, прапусціце крокі 11 і 12.
Функцыя адкладзенага старту недаступная для
праграм «Варэнне», «Смажанне», «Халадзец»,
«Тварог», «Выпечка», «Дзіцячае харчаванне»,
«Соус», «Фандзю» і «Ёгурт».
Каб захаваць настройкі і ўключыць праграму
прыгатавання, дакраніцеся да кнопкі (16)
, на
дысплеі з’явяцца паказанні часу працы, які застаўся,
(для ўсіх праграм, акрамя «Рыс»). Калі вы актывіравалі
функцыю адкладзенага старту, на дысплеі таксама
з’явіцца знак
і час зваротнага адліку да пачатку
праграмы прыгатавання, калі прылада пяройдзе да
прыгатавання прадуктаў, знак
загасне.
Каб выключыць прыгатаванне, націсніце кнопку (16)
і ўтрымлівайце яе на працягу 3-х секунд.
Гукавыя сігналы паведамяць пра завяршэнне
прыгатавання, прылада аўтаматычна пяройдзе ў
рэжым падтрымання тэмпературы, на дысплеі (3)
з’явіцца знак
, а таксама будзе адлюстроўвацца час
працы мультываркі ў рэжыме падагрэву (да 24 гадзін).
Нататка: Функцыя падтрымання тэмпературы
недаступна для праграм «Разаграванне»,
«Варэнне», «Халадзец», «Смажанне», «Тварог»
і «Ёгурт».
Для адмены падтрымання тэмпературы націсніце
і ўтрымлівайце кнопку (16)
.
Нататка:
- Нягледзячы на тое, што прылада падтрымлівае
тэмпературу гатовай стравы да 24 гадзін,
не рэкамендуецца пакідаць прыгатаваныя
прадукты надоўга ў чары, бо гэта можа стаць
прычынай псавання прадуктаў.
- Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Увага!
• Ніколі не пакідайце прыладу, якая працуе,
без нагляду.
• Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце асцярожныя,
адкрываючы вечка (4), не нахіляйцеся
над паравым клапанам (7) падчас працы
мультываркі, не нахіляйце адкрытыя ўчасткі
цела над чарай (12)!
• Пры першым выкарыстанні мультываркі
магчыма з’яўленне старонняга паху ад
награвальнага элемента, гэта дапушчальна.
• Сачыце за гатоўнасцю прадуктаў падчас
прыгатавання, пры неабходнасці памешвайце
прадукты пластыкавым апалонікам (18)
ці лапаткай (19). Не выкарыстоўвайце
металічныя прадметы, якія могуць падрапаць
антипрыгарнае пакрыццё чары (12).
• Не пакідайце адкрытым вечка прылады
падчас працы акрамя праграм «Фандзю» і
«Смажанне».
• Для захоўвання лапаткі (19) ці апалоніка (18)
вы можаце выкарыстоўваць трымальнік на
корпусе мультываркі.
ПРАГРАМА «ЁГУРТ»
• Наліце ў шкляначкі (21) закваску і малако ў
прапорцыі 1:10.
Нататка: У якасці закваскі выкарыстоўвайце
натуральны ёгурт без дадаткаў і фарбавальнікаў з
мінімальным тэрмінам захоўвання. Таксама закваску
можна прыгатаваць самастойна са спецыяльнай
бактэрыяльнай закваскі (набывайце ў аптэцы
ці крамах здаровага харчавання), выконваючы
інструкцыі, што дадаюцца да яе.
• Напоўненыя шкляначкі (21) без вечкаў устанавіце
ў чару (12).
• Устанавіце чару (12) у працоўную камеру,
абярыце праграму «Ёгурт» і ўстанавіце час
прыгатавання (гл. «Выкарыстанне мультываркі»).
• Увага! Не перасоўвайце мультыварку падчас
працы ў праграме «Ёгурт».
• Шкляначкі з гатовым ёгуртам зачыніце вечкамі
і змясціце ў халадзільнік на некалькі гадзін, каб
прыпыніць рост бактэрый.
• У гатовы натуральны ёгурт можна дадаць
садавіну, варэнне, мёд.
ПРАГРАМА «ФАНДЗЮ»
Прылада прызначана для прыгатавання сырнага фан-
дзю і фандзю з булёнам ці алеем. Дадзеная
праграма дазваляе выбіраць тэмпературу нагрэву
ў дыяпазоне ад 70°С да 150°С. Рэкамендуемая
тэмпература для сырнага фандзю складае ад 70°С
да 80°С.
• Мяса, крэветкі ці рыбу можна загадзя
замарынаваць. Прадукты нарэжце на невялікія
кавалачкі аднолькавага памеру.
• Забараняецца выкарыстоўваць для фандзю
замарожаныя прадукты.
• Крэветкі, невялікія кавалачкі мяса, рыбы ці
гародніны накаліце на спецыяльныя металічныя
вілачкі для фандзю ці шампуры.
• Прадукты, нанізаныя на вілачкі, апусціце ў
разагрэты булён/масла/сыр.
VT-4271.indd 51 15.02.2016 12:09:01
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей
Поиск:
Сортировать:
по дате
c ответами
Анжела Викторовна
31 мая 2021, Кокшетау
Почему молоко убегает?
Гость
17 мая 2020, Уфа
Почему при открытии появляется Е4 и не работает дальше