Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4271 CM, страница 48
48
Беларуская
прыбор і адключайце яго ад электрычнай сеткі,
калі вы ім не карыстаецеся.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую
вілку і акуратна выцягніце яе з разеткі.
• Не пакідайце адкрытым вечка прылады, падчас яе
працы, акрамя праграм «Фандзю» і «Смажанне».
• Каб пазбегнуць траўмаў, не нахіляйцеся
над адтулінамі выхаду пары ці над чарай пры
адкрытым вечку мультываркі.
• Не дакранайцеся да паверхні вечка падчас
працы мультываркі, адкрывайце вечка за ручку,
папярэдне націснуўшы кнопку адкрыцця вечка.
• Каб пазбегнуць апёкаў гарачай парай, будзьце
вельмі асцярожныя, адкрываючы вечка
мультываркі.
• Трымайце ў чысціні паравы клапан, у выпадку
забруджвання чысціце яго.
• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя
прыбора без устаноўленай чары і паравога
клапана, а таксама забараняецца ўключаць
мультыварку без прадуктаў і без наяўнасці
дастатковай колькасці вадкасці ў чары для
прыгатавання прадуктаў.
• Выконвайце рэкамендацыі па колькасці сухіх
прадуктаў і вадкасці.
• Увага! Пры гатаванні прадуктаў на пары сачыце
за ўзроўнем вадкасці ў чары, далівайце ваду
ў чару па меры неабходнасці. Не пакідайце
прыладу без нагляду!
• Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку пры
наяўнасці пашкоджанняў сіліконавай пракладкі
на ўнутраным боку вечка.
• Не даставайце чару падчас працы прылады.
• Не накрывайце мультыварку падчас працы.
• Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы.
Выкарыстоўвайце ручку на вечку, папярэдне
адключыўшы прыладу ад электрычнай сеткі,
выняўшы чару з прадуктамі і даўшы прыладзе
астыць.
• Падчас працы вечка чара для прыгатавання
прадуктаў, а таксама дэталі корпуса моцна
награваюцца, не дакранайцеся да іх. Гарачую
чару даставайце, папярэдне надзеўшы кухонныя
рукавіцы.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за
памяшканнямі.
• Не дазваляйце дзецям дакранацца да корпуса
прыбора і да сеткавага шнура падчас працы.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
• Дадзены прыбор не прызначаны для
выкарыстання людзьмі (уключаючы дзяцей,
старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі, нервовымі,
псіхічнымі парушэннямі ці без дастатковага
досведу і ведаў. Выкарыстанне прыбора
такімі асобамі магчыма толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што
ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай
і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
• Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
• Забараняецца самастойна рамантаваць
прыбор. Не разбірайце прыбор самастойна, пры
ўзнікненні любых няспраўнасцяў, а таксама пасля
падзення прыбора выключыць прыбор з разеткі і
звярнуцца ў любы аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр па кантактных адрасах, указаных
у гарантыйным талоне і на сайце www.vitek.ru.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПРАВІЛА КАРЫСТАННЯ ЧАРАЙ (12)
Выкарыстоўвайце прыладу і яе дэталі строга па
прызначэнні. Забараняецца выкарыстоўваць чару
для прыгатавання прадуктаў, устанаўліваючы яе на
награвальныя прыборы ці варачныя паверхні.
• Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (10) і дно чары заўсёды былі чыстымі
і сухімі.
• Не выкарыстоўвайце чару ў якасці ёмістасці
для змешвання прадуктаў. Каб пазбегнуць
пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыцця, ніколі
не здрабняйце прадукты непасрэдна ў чары.
• Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чары якія-
небудзь староннія прадметы.
• Падчас прыгатавання прадуктаў у чары
змешвайце іх толькі пластыкавым апалонікам (18)
ці лапаткай (19).
• Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія
могуць падрапаць антыпрыгарнае пакрыццё
чары.
• Пры прыгатаванні страў з выкарыстаннем
прыпраў і спецый рэкамендуецца адразу пасля
прыгатавання вымыць чару.
VT-4271.indd 48 15.02.2016 12:09:00
Ваш отзыв будет первым
Вопросы пользователей
Поиск:
Сортировать:
по дате
c ответами
Анжела Викторовна
31 мая 2021, Кокшетау
Почему молоко убегает?
Гость
17 мая 2020, Уфа
Почему при открытии появляется Е4 и не работает дальше