Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4208 CL, страница 51

Vitek
51
Беларуская
ПРАВІЛА КАРЫСТАННЯ ЧАРАЙ ДЛЯ
ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ (3)
Выкарыстоўвайце мультыварку і яе здымную
чару (3) толькі па прызначэнні. Забараняецца
выкарыстоўваць чару (3) для прыгатавання
прадуктаў, устанаўліваючы яе на награвальныя
прыборы ці варачныя паверхні.
Не замяняйце чашу (3) іншай ёмістасцю.
Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (4) і дно чары (3) заўсёды былі чыстымі
і сухімі.
Не выкарыстоўвайце чару (3) у якасці ёмістасці
для змешвання прадуктаў. Ніколі не здрабняйце
прадукты непасрэдна ў чашы (3), каб не дапусціць
пашкоджання антыпрыгарнага пакрыцця.
Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чашы (3)
якія-небудзь пабочныя прадметы.
Прадукты ў чары (3) змешвайце толькі апалонікам
(20) або лапаткай (21), дапушчальна таксама
выкарыстоўваць драўляныя, пластыкавыя або
сіліконавыя аксэсуары.
Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія
могуць пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё
чашы (3).
Не стукайце па ўнутранай паверхні чары (3).
Пасля прыгатавання страў з выкарыстаннем
запраў і спецый неабходна адразу вымыць чару
(3) (гл. частку «Чыстка і догляд»).
Закончыўшы прыгатаванне прадуктаў, не
змяшчайце чашу (3) адразу пад халодную ваду,
каб пазбегчы пашкоджання антыпрыгарнага
пакрыцця, — дайце ёй спачатку астыць.
Чаша (3) не прызначаная для мыцця ў
пасудамыечнай машыне.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы не ўключайце
яе, дайце прыладзе нагрэцца да хатняй
тэмпературы.
Выміце прыладу з упакоўкі, выдаліце ўсе
ўпаковачныя матэрыялы і наклейкі, якія
замінаюць звычайнай працы мультываркі.
Усталюйце мультыварку на роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад усіх
крыніц цяпла (такіх як газавая пліта, электрапліта
або варачная панэль).
Усталюйце прыладу так, каб ад сцяны да корпуса
заставалася адлегласць не меней 20 см, а вольная
прастора над ім складала не меней 30-40 см.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці да прадметаў, якія могуць быць
пашкоджаныя высокай тэмпературай пры
выхадзе пары.
Увага! Не размяшчайце прыладу зблізку ваннаў,
ракавін ці іншых ёмістасцяў, напоўненых вадой.
1. Усталюйце ручку блакіроўкі вечка (16) у
становішча
.
2. Адкрыйце вечка мультываркі (10), націснуўшы на
клавішу (2).
3. Адкруціце фіксатар (8) і зніміце ахоўны экран (9).
4. Зніміце паравы клапан (17) і раскруціце яго,
павярнуўшы ніжнюю яго частку супраць
гадзіннікавай стрэлкі.
5. Зніміце ёмістасць для збору кандэнсату (13).
6. Вымыйце ўсе здымныя дэталі (часткі паравога
клапана (17), ахоўны экран (9), чару (3), латок для
гатавання на пары (18), апалонік (20), лапатку (21),
мерную шклянку (19) шкляначкі і вечкі для ёгурта
(23)) мяккай губкай з даданнем нейтральнага
мыйнага сродку, апаласніце праточнай вадой і
прасушыце.
7. Перад тым як гатаваць ёгурт, прадэзінфіцыруйце
шкляначкі і вечкі для ёгурта (23), абліўшы іх
кіпенем.
8. Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай.
Дайце прыладзе высахнуць.
9. Злучыце часткі клапана, сумясціўшы выступы на
на ніжняй частцы з паглыбленнямі на верхняй
i павярніце ніжнюю частку па гадзіннікавай
стрэлцы да фіксацыі.
10. Усталюйце ахоўны экран (9) і замацуйце яго
з дапамогай фіксатара (8), закруціўшы яго,
паварочваючы па гадзіннікавай стрэлцы.
11. Усталюйце ёмістасць для збору кандэнсату (13) і
паравы клапан (17) на месца.
ВЫКАРЫСТАННЕ
Панэль кіравання
Кожны націск кнопак панэлі кіравання
суправаджаецца гукавым сігналам.
Рэжым «МУЛЬТЫВАРКА»
Увага!
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце асцярожныя,
адкрываючы вечка (10), не нахіляйцеся над
адтулінамі выйсця пары падчас працы, не
размяшчайце адкрытыя ўчасткі цела над
чарай (3)!
Пры першым выкарыстанні мультываркі
магчыма з’яўленне старонняга паху ад
награвальнага элемента, гэта дапушчальна.
Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы,
якія могуць падрапаць антыпрыгарнае
пакрыццё чары (3).
1. Усталюйце ручку блакіроўкі вечка (16) у
становішча
.
2. Адкрыйце вечка мультываркі (10), націснуўшы
клавішу (2). Выміце чару (3) з працоўнай камеры
мультываркі.
VT-4208.indd 51 24.12.2013 9:41:29
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован