Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3400 BW, страница 30

Vitek
30
Беларуская
Устаўце венца (12) у рэдуктар (11).
Далучыце рэдуктар венца (11) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатара (2) сведчыць пра
правільную ўстаноўку рэдуктара (11).
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Апусціце венца (12) у посуд з прадуктамі.
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (4). Рэгулятарам (6) устанавіце жаданую
хуткасць кручэння насадкі-венца (12).
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
змешвання вадкіх прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі турбарэжыму (5)
прылада ўключыцца на максімальных абаротах.
Пасля выкарыстання прылады выцягніце
сеткавую вілку з электрычнай разеткі, дастаньце
венца (12) з рэдуктара (11), адключыце рэдуктар
(11) ад маторнага блока (3), націснуўшы на кнопку
фіксатара насадак (2).
Увага!
Забараняецца выкарыстоўваць венца (12)
для замешвання крутога цеста.
Прадукты змяшчайце ў ёмістасць да
ўключэння прылады.
ВЫКАРЫСТАННЕ МІНІ-ЧОПЕРА
Чопер выкарыстоўваецца для драбнення мяса, сыру,
лука, араматычнай травы, грэцкіх арэхаў, міндаля,
гародніны і садавіны.
Увага!
Забараняецца здрабняць вельмі цвёрдыя
прадукты, такія як мускатны арэх, зерне кавы,
злакі і лёд.
Перад тым, як пачаць драбненне: нарэжце мяса,
сыр, лук, гародніну і садавіну кавалачкамі прыкладна
2х2 см;
выдаліце ў травы сцеблы, ачысціце арэхі ад
шкарлупіны; дастаньце косткі, жылы і храсткі з
мяса.
ДРАБНЕННЕ
Асцярожна:
Лёзы нажа-здрабняльніка вельмі вострыя!
Заўсёды трымайце нож-здрабняльнік за
пластмасавы хваставік.
Устанавіце чару чопера (7) на роўную ўстойлівую
паверхню.
Устанавіце нож (8) на вось у чары чопера.
Устаўце муфту счаплення (9) у вечка-рэдуктар
(10) з ніжняга боку вечка (10).
Змясціце прадукты ў чару чопера .
Нататка: Не ўключайце прыладу з пустой чарай
чопера .
Устанавіце вечка-рэдуктар (10) на чару чопера
(7), сумясціўшы выступы на чары з паглыбленнямі
на вечку-рэдуктары (10), і павярніце вечка (10) па
гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
Устанавіце маторны блок (3) на вечка-рэдуктар
(10), пстрычка фіксатара (2) сведчыць пра
правільную ўстаноўку маторнага блока (3).
Падключыце прыладу да электрычнай сеткі,
уставіўшы вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (4). Рэгулятарам (6) устанавіце жаданую
хуткасць кручэння нажа-здрабняльніка (8).
Пры націску кнопкі (5) нож будзе круціцца з
максімальнымі абаротамі.
Падчас працы трымайце маторны блок (3) адной
рукой, а чару чопера (7) прытрымвайце другой
рукой.
Пасля выкарыстання прылады дачакайцеся
поўнага прыпынку кручэння нажа (8).
Выцягніце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі.
Пасля выкарыстання чопера адлучыце маторны
блок (3) ад вечка-рэдуктара (10), націснуўшы на
кнопку фіксатара насадак (2).
Зніміце вечка-рэдуктар (10), павярнуўшы яго
супраць гадзіннікавай стрэлкі.
Выконваючы асцярожнасць, дастаньце нож (8),
трымаючыся за пластмасавы хваставік.
Дастаньце здробненыя прадукты з чары чопера
(7).
Увага!
Строга прытрымвайцеся апісанай паслядоўнасці
дзеянняў.
Для дасягнення аптымальных вынікаў скарыстайцеся
дадзенымі, прыведзенымі ў табліцы:
Тып прадукта Вес, г
Прыкладная
працягласць
прыгатавання, сек.
Лук (разрэзаць
на некалькі
частак)
60
4-8
Мяккая садавіна 100 10
Часнок 50 4-8
Хлеб (сухары) 15 12
Сыр 30 12
Арэхі 30 12
Яйкі 80 8
Мяса 80 8-12
ЧЫСТКА
Ўвага! Лёзы нажа-здрабняльніка (8) вельмі
вострыя і ўяўляюць небяспеку. Звяртайцеся з
нажом-здрабняльнікам (8) вельмі асцярожна!
Перад чысткай прылады адключыце яе ад
электрычнай сеткі.
Зніміце насадкі.
Выкарыстоўвайце для чысткі маторнага блока (3)
і рэдуктараў (10, 11) злёгку вільготную тканіну,
пасля чаго вытрыце насуха.
Пасля апрацоўкі салёных ці кіслых прадуктаў
неабходна адразу апаласнуць вадой нож-
здрабняльнік (8) і насадку-блэндар (1).
VT-3400.indd 30 29.11.2013 16:46:10
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_In66lf
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Игорь Николаевич Головко
20 января 2023, Москва
какое время беспрерывной работы