Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3400 BW, страница 28

Vitek
28
Беларуская
БЛЭНДАРНЫ НАБОР
Блэндарны набор прызначаны для ўзбівання,
змешвання, драбнення і сумеснай апрацоўкі вадкіх
і цвёрдых прадуктаў.
Апісанне
1. Насадка-блэндар
2. Кнопка фіксатара насадак
3. Маторны блок
4. Кнопка ўключэння « »
5. Кнопка ўключэння турбарэжыму « »
6. Рэгулятар хуткасці кручэння насадак
7. Чара чоппера
8. Нож-здрабняльнік
9. Муфта счаплення з нажом-здрабняльнікам (8)
10. Вечка-рэдуктар
11. Рэдуктар венца
12. Венца для ўзбівання/змешвання вадкіх
прадуктаў
13. Мерная шклянка
14. Вечка мернай шклянкі
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прылады ўважліва
прачытайце дадзеную інструкцыю па эксплуатацыі і
захавайце яе для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да яе
паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
Перш чым падлучыць прыладу да электрасеткі,
праверце, ці адпавядае напруга, паказаная на
прыладзе, напрузе электрасеткі ў вашай хаце.
Блэндарны набор дазваляе працаваць хутка
і эфектыўна, але пры гэтым працягласць
бесперапыннай працы з насадкай-блэндарам
не павінна перавышаць 30 секунд, пры працы
з венцам 2 хвіліны, а пры працы з чоперам
працягласць працы не больш за 20-30 секунд.
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не
меней 2-3 хвілін.
Пры працы з насадкай-блэндарам астуджайце
гарачыя прадукты, тэмпература прадуктаў не
павінна перавышаць 70 °С.
Пры выкарыстанні міні-чопера тэмпература
прадуктаў не павінна перавышаць 40 °С.
Забараняецца ўключаць прыладу без
выкарыстання насадак і прадуктаў для
перапрацоўкі.
Не выкарыстоўвайце прыладу па-за памяшканнямі.
Забараняецца змяшчаць чару чопера ў
мікрахвалевую печ.
Выкарыстоўвайце толькі тыя насадкі, якія
ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Адключайце прыладу ад электрычнай сеткі перад
зменай насадак.
Перад першым выкарыстаннем прылады
старанна прамыйце ўсе здымныя насадкі і
ёмістасці, якія будуць кантактаваць з прадуктамі.
Перш чым пачаць карыстацца прыладай,
пераканайцеся ў тым, што насадкі ўстаноўлены
правільна.
Устанаўлівайце чару чопера на роўнай устойлівай
паверхні.
Прадукты змяшчайце ў чару чопера да ўключэння
прылады.
Не перапаўняйце чару чопера прадуктамі і
сачыце за ўзроўнем налітых вадкасцяў.
Рэжучыя канты нажа-здрабняльніка чопера
і насадкі-блэндара вельмі вострыя і ўяўляюць
небяспеку. Звяртайцеся з дадзенымі насадкамі
вельмі асцярожна!
Пры працы з чоперам у выпадку цяжкасці кручэння
нажа-здрабняльніка адключыце прыладу ад
электрычнай сеткі і акуратна дастаньце прадукты,
якія замінаюць кручэнню нажа.
Даставайце прадукты і злівайце вадкасці з чары
чопера толькі пасля поўнага прыпынку кручэння
нажа-здрабняльніка.
Не дакранайцеся да круцельных частак прылады.
Не дапушчайце траплення валасоў ці свабодна
вісячых элементаў адзежы ў зону кручэння нажа
насадкі-блэндара ці венца.
Не пакідайце прыладу, уключаную ў электрычную
сетку, без нагляду.
Усякі раз перад чысткай, а таксама ў тых
выпадках, калі вы не выкарыстоўваеце прыладу,
адключайце яе ад электрасеткі.
Пры адключэнні прылады бярыцеся непасрэдна
за вілку сеткавага шнура. Не цягніце за сеткавы
шнур, і не перакручвайце яго.
Не змяшчайце маторны блок, рэдуктары, насадкі
і ёмістасці ў посудамыйную машыну.
Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку гарачых
паверхняў (такіх як газавая ці электрычная пліта,
духавая шафа).
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур не дакранаўся
да вострых кантоў мэблі і да гарачых паверхняў.
Не бярыцеся за корпус маторнага блока, за
сеткавы шнур ці за вілку сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
Не выкарыстоўвайце прыладу з пашкоджаннямі
сеткавай вілкі ці сеткавага шнура.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў,
дакранацца да корпуса маторнага блока, да
сеткавага шнура і да вілкі сеткавага шнура падчас
працы прылады.
Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў,
выкарыстоўваць прыладу ў якасці цацкі.
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі паблізу
ад працуючай прылады знаходзяцца дзеці,
малодшыя за 8 гадоў, ці асобы з абмежаванымі
магчымасцямі.
VT-3400.indd 28 29.11.2013 16:46:09
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_Mw99ks
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Игорь Николаевич Головко
20 января 2023, Москва
какое время беспрерывной работы