Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3410 W, страница 15
15
Беларуская
БЛЭНДАРНЫ НАБОР
Апісанне
1. Здымная насадка-блэндар
2. Маторны блок
3. Кнопка ўключэння мінімальнай хуткасці «I»
4. Кнопка ўключэння максімальнай хуткасці «II»
5. Сеткавы шнур
6. Рэдуктар венца
7. Венца для ўзбівання/змешвання вадкіх
прадуктаў
8. Мерная шклянка
Насадка-прэс
9. Рэдуктар насадкі-прэса
10. Колба
11. Вось
12. Поршань
13. Фіксатар
14. Формачка для печыва
15. Трымальнік кандытарскай насадкі
16. Гайка
17. Кандытарская насадка
Увага!
Для дадатковай аховы ў ланцугі сілкавання
мэтазгодна ўстанавіць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА. Для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі
і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна
эксплуатацыі.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай
інструкцыі. Няправільны зварот з прыладай
можа прывесці да яе паломкі, прычыніць шкоду
карыстачу ці яго маёмасці.
• Перш чым падключыць прыладу да
электрасеткі, праверце, ці адпавядае
напружанне, паказанае на прыладзе,
напружанню электрасеткі ў вашай хаце.
• Устанаўлівайце прыбор на роўнай,
вільгацятрывалай паверхні ўдалечыні ад
крыніц цяпла і адкрытага полымя.
• Не дапушчайце судатыкненння сеткавага
шнура з гарачымі паверхнямі і вострымі
краямі мэблі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за
памяшканнямі.
• Абавязкова адключайце прыладу ад
электрасеткі, калі вы яе не выкарыстоўваеце.
• У выпадку неспадзяванага прыпынку
нажоў адключыце прыладу ад электрычнай
сеткі, і толькі пасля гэтага можна дастаць
інгрэдыенты, якія заблакіравалі нажы.
• Блэндарны набор дазваляе працаваць
хутка і эфектыўна. Аднак працягласць
бесперапыннай працы з насадкай-
блэндарам і венцам не павінна
перавышаць 1 хвіліны, з насадкай-прэсам
- не больш за 5 хвілін. Паміж працоўнымі
цыкламі рабіце перапынак не меней 3-5
хвілін.
• Максімальная тэмпература перапрацаваных
прадуктаў не павінна перавышаць 40°С.
• Забараняецца ўключаць прыладу без
прадуктаў.
• Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура ад
электрычнай разеткі не цягніце за сеткавы
шнур, а трымайцеся за вілку сеткавага шнура
рукой.
• Не бярыцеся за корпус маторнага блока і вілку
сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай
блізкасці ад кухоннай ракавіны, не
падвяргайце прыладу ўздзеянню вільгаці.
• Каб пазбегнуць ўдару электрычным токам,
не апускайце сеткавы шнур, вілку сеткавага
шнура ці корпус маторнага блока ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
• Калі прыбор зваліўся ў ваду:
– не дакранайцеся да вады;
– неадкладна выцягніце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі, і толькі пасля гэтага
можна дастаць прыбор з вады;
– звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр для агляду ці рамонту
прылады.
• Не дазваляйце дзецям дакранайцца да
корпуса маторнага блока і да сеткавага шнура
падчас працы прылады.
• Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці
цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
• Падчас працы і ў перапынках паміж
працоўнымі цыкламі прылада павінна
размяшчацца ў месцах, недаступных для
дзяцей, малодшых за 8 гадоў.
• Дзеці ва ўзросце больш за 8 гадоў і людзі
з абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што
ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
VT-3410.indd 15 09.01.2014 12:53:51
Ваш отзыв будет первым