Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3404 BK, страница 35

Vitek
35
Беларуская
Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў,
дакранацца да корпуса маторнага блока, да
сеткавага шнура ці да вілкі сеткавага шнура
падчас працы прылады.
Не дазваляйце дзецям малодшай 8 гадоў
выкарыстоўваць прыладу ў якасці цацкі.
Будзьце вельмі ўважлівыя, калі паблізу ад
прылады, якая працуе, знаходзяцца дзеці
малодшай 8 гадоў ці асобы з абмежаванымі
магчымасцямі.
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі малодшай 8 гадоў.
Дзеці старэй 8 гадоў i людзі з абмежаванымі
магчымасцямі могуць карыстацца прыладай
толькі ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца пад
наглядам асобы, якая адказвае за іх бяспеку, i
кали былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне
прылады і тых небяспеках, якія могуць узнікаць
пры яе няправільным выкарыстанні.
Не ўключайце прыладу без прадуктаў.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей да 8 гадоў.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Нататка: Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не меней
дзвюх гадзін.
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з прадуктамі,
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам
і старанна прасушыце іх.
Маторны блок (4), рэдуктар венца (6), вечка-
рэдуктар працэсара (10) пратрыце мяккай злёгку
вільготнай тканінай.
Увага!
Не апускайце маторны блок (4), рэдуктар
венца (6), вечка-рэдуктар чары працэсара (10),
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў посудамыйную
машыну.
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАЦЫ
Працягласць бесперапыннай працы з насадкамі (5, 7)
не павінна перавышаць 1 хвіліны. Пры перапрацоўцы
прадуктаў у працэсары працягласць працы не павінна
перавышаць 20-30 секунд. Паміж працоўнымі цыкламі
рабіце перапынак не меней за дзве хвіліны.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
Папярэджанне:
Перад зборкай пераканайцеся ў тым, што вілка
сеткавага шнура не ўстаўлена ў электрычную
разетку.
Устаўце насадку-блэндар (5) у маторны блок
(4) і павярніце яе супраць гадзіннікавай стрэлкі
да ўпора.
Устаўце сеткавую вілку ў электрычную разетку.
Пагрузіце насадку-блэндар (5) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць, для гэтага можна выкарыстоўваць
мерную шклянку (22).
Нататка: Пры выкарыстанні мернай шклянкі (22)
для драбнення/перамешвання прадуктаў аб’ём
інгрэдыентаў не павінен перавышаць 200 мл. У
адваротным выпадку магчыма распырскванне
інгрэдыентаў, што перамешваюцца.
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (2). Рэгулятарам (1) усталюйце жаданую
хуткасць працы ад 1 да 20. Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання вадкіх
прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі (3) прылада
ўключыцца на максімальных зваротах.
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
сумеснай апрацоўкі вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Заўвагі:
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да ўключэння
прылады.
Перад пачаткам працэсу драбнення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць садавіну ад лупіны,
выдаліць неядомыя часткі, такія як костачкі,
і парэзаць садавіну кубікамі памерам каля
2х2 см.
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выміце сеткавую вілку з электрычнай разеткі і
адлучыце насадку-блэндар (5), павярнуўшы яе
па гадзіннікавай стрэлцы.
Увага!
Забараняецца здымаць насадку-блэндар (5)
падчас працы.
Каб не пашкодзіць лёзы, не перапрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як крупы,
рыс, прыправы, кава, лёд, сыр, замарожаныя
прадукты.
Пры ўзнікненні цяжкасцяў пры перапрацоўцы
прадуктаў дадайце ў ёмістасць з прадуктамі
некаторую колькасць вадкасці.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (7) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатавання бісквітнага цеста ці
перамешвання гатовых дэсертаў.
VT-3404.indd 35 30.10.2013 10:10:52
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован