Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3402 PR, страница 25
25
Беларуская
•
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5).
•
Пры націску кнопкі (4) прылада будзе
працаваць на максімальных абаротах.
•
Пасля выкарыстання прылады выцягніце
сеткавую вілку з электрычнай разеткі,
адключыце насадку (9) ад маторнага блока
(3), націснуўшы на фіксатары (2).
ВЫКАРЫСТАННЕ МІНІ-ЧОПЕРА
Чопер выкарыстоўваецца для драбнення мяса,
сыру, лука, араматычнай травы, грэцкіх арэхаў,
мігдаля, гародніны і садавіны.
Увага!
Забараняецца здрабняць вельмі цвёрдыя
прадукты, такія як мускатны арэх, зерне
кавы, злакі і лёд.
Перш чым пачаць драбненне:
•
нарэжце мяса, сыр, лук, гародніну і садавіну
кавалачкамі прыкладна 2х2 см;
•
выдаліце ў траў сцеблы, ачысціце арэхі ад
шкарлупіны;
•
дастаньце косткі, жылы і храсткі з мяса.
Драбненне
Асцярожна: Лёзы нажа-здрабняльніка
вельмі вострыя! Заўсёды трымайце нож-
здрабняльнік за пластмасавы хваставік.
•
Устанавіце чару чопера (11) на роўную
ўстойлівую паверхню.
•
Устанавіце нож (12) на вось чары чопера (11).
•
Змясціце прадукты ў чару чопера (11).
Нататка: – Не ўключайце прыладу з пустой
чарай чопера (11).
•
Устанавіце вечка-рэдуктар (13) на чару
чопера (11), сумясціўшы выступы на чары
з паглыбленнямі на вечку-рэдуктары (13), і
павярніце вечка (13) па гадзіннікавай стрэлцы
да ўпора.
•
Устанавіце маторны блок (3) на вечка-рэдуктар
(13), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць пра
правільную ўстаноўку маторнага блока (3).
•
Падключыце прыладу да электрычнай
сеткі, уставіўшы вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку.
•
Для ўключэння прылады націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (5). Рэгулятарам (6)
устанавіце жаданую хуткасць кручэння нажа-
здрабняльніка (12).
•
Пры націску кнопкі (4) нож будзе круціцца з
максімальнымі абаротамі.
•
Падчас працы трымайце маторны блок
(3) адной рукой, а чару чопера (11)
прытрымвайце другой рукой.
•
Пасля выкарыстання прылады дачакайцеся
поўнага прыпынку кручэння нажа (12).
Выцягніце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
•
Пасля выкарыстання чопера адлучыце
маторны блок (3) ад вечка рэдуктара (13),
націснуўшы на фіксатараў (2).
•
Зніміце вечка-рэдуктар (13), павярнуўшы яго
супраць гадзіннікавай стрэлкі.
•
Выконваючы асцярожнасць, дастаньце нож
(12), трымаючыся за пластмасавы хваставік.
•
Дастаньце здробненыя прадукты з чары
чоппера (11).
Увага!
Строга прытрымлівайцеся апісанай
паслядоўнасці дзеянняў.
Для дасягнення аптымальных вынікаў
скарыстайцеся дадзенымі, прыведзенымі ў
табліцы:
Тып прадукту
Вага,
г
Прыкладны час
гатоўнасці, сек.
Лук (разрэзаць на
некалькі частак)
200 10
Мяккія фрукты 200 10
Морква 200 10
Хлеб (сухары) 80 10
Сыр 100 10
Арэхі 150 15
Яйкі 200 10
Мяса 250 15
Араматычная
трава
50 15
ЧЫСТКА
Увага! Лёзы нажа-здрабняльніка (12) і
насадкі-блэндара (1) вельмі вострыя і
ўяўляюць небяспеку. Звяртацца з нажом
(12) і насадкай-блэндарам (1) варта вельмі
асцярожна!
•
Перад чысткай прылады адключыце яе ад
электрычнай сеткі.
•
Зніміце насадкі.
•
Выкарыстоўвайце для чысткі маторнага
блока (3), рэдуктараў (8, 13) i насадкі для
прыгатавання пюрэ (9) злёгку вільготную
тканіну, пасля чаго вытрыце насуха.
•
Пасля апрацоўкі салёных ці кіслых прадуктаў
неабходна адразу апаласнуць вадой нож-
здрабняльнік (12) і насадку-блэндар (1).
VT-3402.indd 25 07.03.2014 15:07:31
Ваш отзыв будет первым