Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3402 PR, страница 23
23
Беларуская
•
Не бярыцеся за корпус маторнага блока,
за сеткавы шнур i вілку сеткавага шнура
мокрымі рукамі.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу з
пашкоджаннямі сеткавай вілкі ці сеткавага
шнура.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
•
Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў,
дакранацца да корпуса маторнага блока, да
сеткавага шнура ці да вілкі сеткавага шнура
падчас працы прылады.
•
Не дазваляйце дзецям да 8 гадоў
выкарыстоўваць прыладу ў якасці цацкі.
•
Будзьце вельмі ўважлівыя, калі паблізу
ад прылады, якая працуе, знаходзяцца
дзеці да 8 гадоў ці асобы з абмежаванымі
магчымасцямі.
•
Дадзены прыбор не прызначаны для
выкарыстання людзьмі (уключаючы
дзяцей, старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі,
нервовымі, псіхічнымі парушэннямі або без
дастатковага досведу і ведаў. Выкарыстанне
прыбора такімі асобамі магчыма, толькі калі
яны знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, а таксама, калі ім былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
аб бяспечным выкарыстанні прылады і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
•
Каб пазбегнуць паражэння электрычным
токам ці ўзгарання, не апускайце корпус
прылады, сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці. Калі
прылада звалілася ў ваду:
–
не дакранайцеся да вады;
–
неадкладна выцягніце вілку сеткавага
шнура з электрычнай разеткі, і толькі
пасля гэтага можна дастаць прыладу з
вады;
–
звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр для агляду ці рамонту
прылады.
•
Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Пры ўзнікненні няспраўнасцяў
звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
•
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
•
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў зімовых (халодных) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
•
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з
прадуктамі, цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам і старанна прасушыце іх.
•
Маторны блок (3), вечка-рэдуктар (13),
рэдуктар венца (8) і насадку для прыгатавання
пюрэ (9) пратрыце мяккай, злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
Увага!
•
Рэжучыя канты нажа-здрабняльніка
(12) чопера і насадкі-блэндара (1)
вельмі вострыя і ўяўляюць небяспеку.
Карыстайцеся дадзенымі насадкамі
вельмі асцярожна!
•
Не апускайце маторны блок (3), рэдуктар
венца (8), насадку для прыгатавання
пюрэ (9), вечка-рэдуктар (13), сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці
любыя іншыя вадкасці.
•
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Працягласць працы
•
Працягласць бесперапыннай працы з
насадкай-блэндарам і венцам не павінна
перавышаць 1 хвіліны, а пры працы з
чоперам i насадкай для прыгатавання пюрэ
працягласць працы павінна складаць не
больш за 15-20 секунд.
•
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак
не меней 3 хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай і ўстаноўкай
насадак пераканайцеся ў тым, што вілка
сеткавага шнура не ўстаўлена ў электрычную
разетку.
•
Далучыце насадку-блэндар (1) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатараў (2) сведчыць
пра правільную ўстаноўку насадкі.
•
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
VT-3402.indd 23 07.03.2014 15:07:31
Ваш отзыв будет первым