Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции блендера Vitek VT-3400 BW, страница 29

Vitek
29
Беларуская
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з
абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што
ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай
і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам
ці ўзгарання, не апускайце корпус прылады,
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці
ў любыя іншыя вадкасці. Калі прылада звалілася
ў ваду:
не дакранайцеся да вады;
неадкладна выцягніце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі, і толькі пасля гэтага
можна дастаць прыладу з вады;
звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр для агляду ці рамонту прылады.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу.
Пры ўзнікненні няспраўнасцяў звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы не ўключайце
яе, дайце прыладзе нагрэцца да хатняй
тэмпературы.
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з прадуктамі,
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам і
старанна прасушыце іх.
Маторны блок (3), вечка-рэдуктар (10) і рэдуктар
венца (11) пратрыце мяккай, злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
Увага!
Не апускайце маторны блок (3), рэдуктар
венца (11), вечка-рэдуктар (10), сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя
іншыя вадкасці.
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАЦЫ
Працягласць бесперапыннай працы з насадкай-
блэндарам не павінна перавышаць 30 секунд,
пры працы з венцам – 2 хвіліны, а пры працы
з чоперам працягласць працы не больш за
20-30 секунд.
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не
меней 2-3 хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай і ўстаноўкай
насадак пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага
шнура не ўстаўлена ў электрычную разетку.
Далучыце насадку-блэндар (1) да маторнага
блока (3), пстрычка фіксатара (2) сведчыць пра
правільную ўстаноўку насадкі.
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Пагрузіце насадку-блэндар (1) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць, для гэтага можна выкарыстоўваць
мерную шклянку (13).
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (4). Рэгулятарам (6) устанавіце жаданую
хуткасць кручэння насадкі-блэндара (1).
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
змешвання вадкіх прадуктаў.
Пры націску і ўтрыманні кнопкі турбарэжыму (5)
прылада ўключыцца на максімальных абаротах.
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
сумеснай апрацоўкі вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Нататкі
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да ўключэння
прылады.
Аб’ём прадуктаў, якія перапрацоўваюцца, не
павінен перавышаць 2/3 ад аб’ёму ёмістасці, у
якой яны перапрацоўваюцца.
Перад пачаткам працэсу драбнення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць садавіну ад лупіны,
выдаліць неядомыя часткі, такія як костачкі, і
парэзаць садавіну кубікамі памерам прыкладна
2х2 см.
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выцягніце сеткавую вілку з электрычнай разеткі
і адключыце насадку-блэндар (1), націснуўшы на
кнопку фіксатара насадак (2).
Увага!
Забараняецца здымаць насадку-блэндар (1)
падчас працы.
Каб не пашкодзіць лёзы, не перапрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як крупы,
рыс, прыправы, кава, сыр, замарожаныя
прадукты.
Пры ўзнікненні цяжкасцяў у драбненні
прадуктаў падчас працы з насадкай-
блэндарам, калі гэта магчыма, дадайце
невялікую колькасць вады, адвару ці соку.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (12) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатавання бісквітнага цеста ці
перамешвання гатовых дэсертаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай пераканайцеся
ў тым, што вілка сеткавага шнура не ўстаўлена ў
электрычную разетку.
VT-3400.indd 29 29.11.2013 16:46:09
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_Wm66bq
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Игорь Николаевич Головко
20 января 2023, Москва
какое время беспрерывной работы