Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1697 BK, страница 83

Vitek
83
Беларуская
Матэрыялы і посуд, ПРЫДАТНЫЯ для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Посуд для смажання
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы. Дно посуда для
смажання павінна быць на 5 мм таўсцей, чым у шклянога паддона,
які круціцца. Няправільнае выкарыстанне посуду для смажання
можа прывесці да з‘яўлення расколін у самім посудзе і ў шкляным
паддоне, які круціцца.
Абедзенны посуд
Посуд павінен мець адпаведную маркіроўку. Прытрымлівайцеся
ўказанняў вытворцы посуду. Не выкарыстоўвайце посуд з
расколінамі ці сколамі.
Шкляныя ёмістасці
Толькі ёмістасці, зробленыя з гарачатрывалага шкла.
Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не
выкарыстоўвайце ёмістасці з расколінамі ці сколамі.
Посуд са шкла
Толькі посуд, зроблены з гарачатрывалага шкла. Пераканайцеся
ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце посуд з
расколінамі ці сколамі.
Працэс гатавання ў
мікрахвалевай печы
з выкарыстаннем
спецыяльных мяшкоў
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы. Не закрывайце мяшкі
з выкарыстаннем металічных закрутак ці перацяжак. У мяшках
неабходна зрабіць некалькі адтулін для выхаду пары.
Папяровыя талеркі і
кубкі
Выкарыстоўвайце гэты посуд толькі для кароткачасовага
гатавання/разагравання. Не пакідайце мікрахвалевую печ
без нагляду падчас гатавання/разагравання прадуктаў у такім
посудзе.
Папяровыя ручнікі
Прадукты падчас гатавання можна накрыць папяровым ручніком
для ўтрымання цяпла ў іх і для прадухілення распырсквання
тлушчу. Выкарыстоўвайце толькі пры пастаянным кантролі і толькі
для кароткачасовага гатавання/падагрэву.
Пергаментная папера
Выкарыстоўвайце ў мэтах прадухілення распырсквання тлушчу ці
ў якасці абгорткі.
Пластык
Можна выкарыстоўваць толькі тыя вырабы з пластыка, якія маюць
адпаведную маркіроўку: „Прыдатна для мікрахвалевай печы“.
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы. Некаторыя пластыкавыя
ёмістасці могуць размягчыцца ў выніку нагрэву прадуктаў,
якія ў іх змяшчаюцца. Герметычна зачыненыя пластыкавыя
пакеты неабходна пракалоць ці прарэзаць, як паказана на саміх
упакоўках.
Пластыкавая абгортка
Можна выкарыстоўваць толькі тыя вырабы з пластыка, якія маюць
адпаведную маркіроўку.
Васковая папера
Выкарыстоўвайце для прадухілення распырсквання тлушчу, а
таксама для захавання вільгаці.
Матэрыялы і посуд, НЕПРЫДАТНЫЯ для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Алюмініевыя
падносы і фальга
Могуць выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова
прызначаным для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Кардонны кубак з
металічнай ручкай
Можа выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова
прызначаным для выкарыстання з мікрахвалевай печчу.
Посуд металічны ці
посуд з металічным
вобадам
Метал экраніруе энергію мікрахваль. Металічны вобад можа
выклікаць іскрэнне.
VT-1697_IM.indd 83 01.03.2013 14:07:01
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован