Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1689 SR, страница 68

Vitek
68
Беларуская
Матэрыялы і посуд, прыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Посуд для смажання
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы. Дно посуда для смажання павінна
быць на 5 мм таўсцей, чым у шклянога паддона. Няправільнае выкарыстанне
посуду для смажання можа прывесці да з'яўлення расколін у самім посудзе і
ў шкляным паддоне.
Абедзенны посуд
Можна выкарыстоўваць толькі той посуд, які мае адпаведную маркіроўку.
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы посуду. Не выкарыстоўвайце посуд
з расколінамі ці сколамі.
Шкляныя ёмістасці
Можна выкарыстоўваць толькі ёмістасці, зробленыя з гарачатрывалага
шкла. Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце
ёмістасці з расколінамі ці сколамі.
Посуд са шкла
Можна выкарыстоўваць толькі посуд, зроблены з гарачатрывалага шкла.
Пераканайцеся ў адсутнасці металічных абадкоў. Не выкарыстоўвайце посуд
з расколінамі ці сколамі.
Выкарыстанне
спецыяльных мяшкоў
Прытрымлівайцеся ўказанняў вытворцы. Не закрывайце мяшкі з
выкарыстаннем металічных закрутак ці перацяжак. У мяшках неабходна
зрабіць некалькі адтулін для выхаду пары.
Папяровыя талеркі і
кубкі
Папяровыя талеркі і кубкі выкарыстоўвайце толькі для кароткачасовага
гатавання/падагрэву. Не пакідайце мікрахвалевую печ без нагляду падчас
гатавання/разагравання прадуктаў у такім посудзе.
Папяровыя ручнікі
Папяровым ручніком можна накрыць прадукты, якія гатуюцца, для ўтрымання
цяпла ў іх і для прадухілення распырсквання тлушчу. Выкарыстоўвайце толькі
пры пастаянным кантролі і толькі для кароткачасовага гатавання/падагрэву.
Пергаментная папера
Выкарыстоўвайце пергаментную паперу ў мэтах прадухілення распырсквання
тлушчу ці ў якасці абгорткі.
Пластык
Выкарыстоўваць толькі тыя вырабы з пластыка, якія маюць адпаведную
маркіроўку: "Прыдатна для мікрахвалевай печы". Прытрымлівайцеся
ўказанняў вытворцы. Некаторыя пластыкавыя ёмістасці могуць размягчыцца
ў выніку нагрэву прадуктаў, якія ў іх змяшчаюцца. Герметычна зачыненыя
пластыкавыя пакеты неабходна пракалоць ці прарэзаць, як паказана на саміх
упакоўках.
Пластыкавая абгортка
Выкарыстоўваць толькі тыя вырабы з пластыка, якія маюць адпаведную
маркіроўку:
Васковая папера
Выкарыстоўвайце васковую паперу для прадухілення распырсквання тлушчу,
а таксама для захавання вільгаці.
Матэрыялы і посуд, непрыдатныя для выкарыстання ў мікрахвалевай печы
Алюмініевыя падносы і
фальга
Могуць выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова прызначаным
для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Кардонны кубак з
металічнай ручкай
Можа выклікаць іскрэнне. Карыстайцеся посудам, адмыслова прызначаным
для выкарыстання ў мікрахвалевай печы.
Посуд металічны ці посуд
з металічным вобадам
Метал экраніруе энергію мікрахваль. Металічны вобад можа выклікаць
іскрэнне.
Металічныя закруткі
Могуць выклікаць іскрэнне, а таксама ўзгаранне ўпакоўкі падчас гатавання/
разагравання прадуктаў.
Папяровыя пакеты
Могуць выклікаць узгаранне ў мікрахвалевай печы.
Мыла
Мыла можа расплавіцца і выклікаць забруджванне працоўнай камеры
мікрахвалевай печы.
Дрэва
Драўляны посуд можа высахнуць, растрэскацца і ўзгарэцца.
VT-1689_IM_Bel.indd 68 21.06.2013 11:19:20
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован