Просмотр инструкции соковыжималки Vitek VT-1635 VT, страница 34
БЕЛАРУСКI
34
становішча выключана "O", дачакайцеся
поўнага прыпынку кручэння фільтра-
таркі (3) і выміце вілку сеткавага шнура з
разеткі.
• Разбірайце і чысціце сокавыціскалку пасля
кожнага яе выкарыстання:
- Выміце штурхач (1) з гарлавіны вечка (2).
- Пацягніце за ніжнюю частку фіксатараў (6),
вызваліўшы пры гэтым вечка (2).
- Зніміце вечка (2).
- Зніміце соказборнік (4) разам з фільтрам-
таркай (3).
- Ачысціце і прамыйце ўсе выкарыстаныя
дэталі адразу пасля канчатка працы.
Карысныя рады
Выкарыстоўвайце толькі свежую садавіну і
гародніну, бо ў іх утрымоўваецца больш соку.
• Для прыгатавання соку можна
выкарыстоўваць розную гародніну (морква,
агуркі, бурак, сцеблы салеры, шпінат,
памідоры) ці садавіна (яблыкі, вінаград,
ананасы).
• Чысціць скурку ці тонкую скурку няма
неабходнасці, чысціць варта толькі тоўстую
лупіну (напрыклад, з ананасаў ці буракоў).
• Пры прыгатаванні яблычнага соку
памятайце, што яго насычанасць залежыць
ад гатунку выкарыстаных яблыкаў.
• Выбірайце гатунак яблыкаў, які дае
найболей падыходны для вашага густу сок.
Выціскайце сок з пладоў разам са скуркай.
Асяродак выразаць не абавязкова.
• Яблычны сок хутка цямнее, капніце ў яго
некалькі кропель цытрынавага соку - гэта
прыпыніць працэс пацямнення соку.
• Піце сок адразу пасля яго прыгатавання.
Пры працяглым захоўванні на паветры сок
губляе свае смакавыя якасці і харчовую
каштоўнасць.
• Калі сок будзе захоўвацца ў халадзільніку,
пераліце яго ў чыстую бутэльку з вечкам, каб
ён не ўвабраў староннія пахі прадуктаў, якія
захоўваюцца ў халадзільніку. Непажадана
захоўваць сок у металічнай ёмістасці, бо ён
можа набыць адпаведны прысмак.
• У сокавыціскалцы не рэкамендуецца
перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціна, такія як
бананы, папая, авакада, інжыр, абрыкосы,
манга, чырвоная і чорная парэчка.
Для перапрацоўкі гэтай садавіны
карыстайцеся іншымі кухоннымі
прыборамі.
• Сокавыціскалка не прызначана для
перапрацоўкі вельмі цвёрдых і кудзелістых
прадуктаў, такіх як какос, рабарбар ці айва.
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ
• Пасля заканчэння працы ці перад чысткай
заўсёды выключайце прыбор і адключайце
яго ад электрасеткі.
• Рэкамендуецца прамываць здымныя
дэталі цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам адразу ж пасля працы з
прыладай.
• Адтуліны фільтра-таркі (3) зручней
прамываць са зваротнага боку. Выконвайце
асцярожнасць пры прамыванні фільтра-
таркі, тарка мае вострую паверхню. Не
выкарыстоўвайце для прамывання фільтра-
таркі посудамыйную машыну.
• Падчас чысткі соказборніка (4) можна зняць
носік для зліву соку (5).
• Маторны блок сокавыціскалкі (9) працірайце
вільготнай тканінай. Забараняецца
апускаць маторны блок у ваду ці прамываць
яго пад бруёй вады.
• Не выкарыстоўвайце цвёрдыя губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя сродкі для чысткі,
а таксама растваральнікі.
• Некаторыя прадукты, напрыклад морква,
памідоры ці бурак, могуць афарбаваць
пластмасавыя дэталі сокавыціскалкі.
Выдаліць плямы можна сухой тканінай,
змочанай у алеі, пасля чаго неабходна
прамыць дэталі цёплай вадой з мяккім
мыйным сродкам і прасушыць.
ЗАХОЎВАННЕ
• Перад тым як прыбраць прыбор на
захоўванне, пераканайцеся, што прыбор
адключаны ад электрасеткі.
• Выконвайце патрабаванні раздзела
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.
• Для выгоды захоўвання сеткавага шнура
прадугледжана месца на ніжнім вечку
сокавыціскалкі.
• Захоўвайце прыбор у сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
1635.indd 341635.indd 34 07.12.2010 14:13:4507.12.2010 14:13:45
Ваш отзыв будет первым