Просмотр инструкции соковыжималки Vitek VT-1635 VT, страница 33
33
БЕЛАРУСКI
прыладай і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным карыстанні.
• Забараняецца апускаць маторны блок
у ваду ці іншыя вадкасці, а таксама
прамываць яго пад бруёй вады. Для
ачысткі маторнага блока карыстайцеся
вільготнай тканінай, папярэдне
адключыўшы яго ад электрасеткі.
• Не карыстайцеся прыборам пры
пашкоджанні сеткавага шнура, вілкі ці
іншых дэталяў.
• Не рамантуйце прыладу самастойна. У
выпадку пашкоджання сеткавага шнура
ці для рамонту прылады звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
• Захоўвайце электрапрыбор у сухім,
прахалодным, недаступным для дзяцей
месцы.
• Прылада прызначана толькі для хатняга
выкарыстання, забараняецца камерцыйнае
выкарыстанне сокавыціскалкі.
Падрыхтоўка да працы
• Выміце прыладу з пакавання.
• Старанна прамыйце ўсе здымныя дэталі,
якія будуць кантактаваць з прадуктамі, і
прасушыце іх.
• Перад першым уключэннем пераканайцеся,
што працоўная напруга прыбора адпавядае
напрузе электрасеткі.
Нататка: Будзьце асцярожнымі, калі
трымаеце ў руках фільтр-тарку, тарка мае
вострую паверхню.
• Вымыйце гародніну/садавіну і пры
неабходнасці парэжце на кавалачкі,
якія б лёгка праходзілі ў гарлавіну вечка
сокавыціскалкі.
• Пры выманні соку з "костачкавых" пладоў
(напрыклад, вішні, персікаў і да т.п.)
абавязкова выдаліце з пладоў костачкі.
Прыгатаванне соку
• Пастаўце сокавыціскалку на роўную, сухую
і ўстойлівую паверхню.
• Перад зборкай пераканайцеся, што прыбор
выключаны і адлучаны ад электрасеткі.
• Усталюйце носік для зліву соку (5) на
соказборнік (4) (мал.1)
• Усталюйце соказборнік (4) на маторны блок
(9) (мал.1)
• Усталюйце фільтр-тарку (3) у соказборнік
(4) (мал.2)
Нататка: Не выкарыстоўвайце фільтр-
тарку пры выяўленні механічных
пашкоджанняў.
• Усталюйце вечка (2) на соказборнік (мал.3)
• Замацуйце вечка (2) з дапамогай фіксатараў
(6) (мал.4)
• Усталюйце кантэйнер для адціскаў (10)
(мал.5)
• Усталюйце ёмістасць для збору соку (11)
непасрэдна пад носікам для зліву соку (5)
(мал.6), сокавыціскалка гатовая да працы.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Уключыце сокавыціскалку, усталяваўшы
клавішу (7) у становішча ўключана "I".
Сокавыціскалка ўключыцца толькі ў
тым выпадку, калі ўсе здымныя часткі
ўсталяваны правільна і вечка (2) зафіксавана
фіксатарамі (6).
• Загружайце прадукты толькі пры працуючым
рухавіку.
• Паступова апускайце папярэдне парэзаныя
кавалачкі гародніны ці садавіны ў гарлавіну
вечка (2) і злёгку націскайце на іх штурхачом
(1). Не націскайце на штурхач занадта
моцна, паколькі гэта можа прывесці да
зніжэння якасці атрыманага соку і нават
- да прыпынку кручэння фільтра-таркі (3).
Чым павольней адбываецца апрацоўка
гародніны ці садавіны, тым больш выйдзе
соку.
• Забараняецца апускаць пальцы і іншыя
прадметы ў гарлавіну вечка (2).
• Падчас працы перыядычна правярайце стан
фільтра-таркі (3) на прадмет запарушвання
сеткі фільтра адціскамі, і пры неабходнасці
прамывайце.
• Сачыце за напаўненнем кантэйнера
для адціскаў (10). Калі кантэйнер (10)
запоўніўся, выключыце сокавыціскалку,
выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і
выдаліце адціскі з кантэйнера.
УВАГА: Максімальна дапушчальны час
бесперапыннай працы сокавыціскалкі - не
больш за 2 мінут з наступным перапынкам не
меней 2 мінут.
• Пасля выкарыстання сокавыціскалкі
выключыце яе, усталяваўшы клавішу (7) у
1635.indd 331635.indd 33 07.12.2010 14:13:4507.12.2010 14:13:45
Ваш отзыв будет первым