Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции соковыжималки Vitek VT-1631 BK, страница 38

Vitek
БЕЛАРУСКI
38
соку памятайце, што яго
насычанасць залежыць ад гатунку
выкарыстоўваных яблыкаў.
Выбірайце гатунак яблыкаў, які дае
найболей падыходны для вашага
густу сок. Выціскайце сок з пладоў
разам са скуркай. Асяродак выразаць
не абавязкова.
Яблычны сок хутка цямнее, капніце
ў яго некалькі кропель цытрынавага
соку - гэта прыпыніць працэс
пацямнення соку.
Піце сок адразу пасля яго падрыхтоўкі.
Пры працяглым захоўванні на
паветры сок губляе свае смакавыя
якасці і харчовую каштоўнасць.
Калі сок будзе захоўвацца ў
халадзільніку, пераліце яго ў
чыстую бутэльку з вечкам, каб ён не
ўвабраў староннія пахі прадуктаў,
якія захоўваюцца ў халадзільніку.
Непажадана захоўваць сок у
металічнай ёмістасці, бо ён можа
набыць адпаведны прысмак.
• У сокавыціскалцы не рэкамендуецца
перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціна,
такую як бананы, папая, авакада,
інжыр, абрыкосы, манга, чырвоная
і чорная парэчка. Для перапрацоўкі
гэтай садавіны карыстайцеся іншымі
кухоннымі прыладамі.
• Сокавыціскалка не прызначана
для перапрацоўкі вельмі цвёрдых і
кудзелістых прадуктаў, такіх як какос,
рабарбар ці айва.
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ
Пасля канчатка працы ці перад чысткай
заўсёды выключайце прыладу і
адключайце яго ад электрасеткі.
Рэкамендуецца прамываць здымныя
дэталі цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам адразу ж пасля
працы з прыладай.
Адтуліны фільтра-таркі (4) зручней
прамываць са зваротнага боку.
Будзьце асцярожны пры прамыванні
фільтра-таркі, тарка мае вострую
паверхню. Не выкарыстоўвайце
для прамывання фільтра-таркі
посудамыйную машыну.
Маторны блок сокавыціскалкі (7)
працірайце вільготнай тканінай.
Забараняецца апускаць маторны
блок у ваду ці прамываць яго пад
бруёй вады.
Не выкарыстоўвайце цвёрдыя губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя сродкі для
чысткі, а таксама растваральнікі.
Некаторыя прадукты, напрыклад
морква, памідоры ці бурак, могуць
афарбаваць пластмасавыя дэталі
сокавыціскалкі. Выдаліць плямы
можна сухой тканінай, змочанай у
алеі, пасля чаго неабходна прамыць
дэталі цёплай вадой з мяккім мыйным
сродкам і прасушыць.
ЗАХОЎВАННЕ
Перад тым як прыбраць прыладу на
захоўванне, пераканайцеся, што яна
адключана ад электрасеткі.
Выконвайце патрабаванні раздзела
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.
Захоўвайце прыладу ў сухім
прахалодным месцы, недаступным
для дзяцей.
1631.indd 381631.indd 38 22.12.2010 15:10:5722.12.2010 15:10:57
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_Fz11nq
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Гость
09 сентября 2020, Москва
как собрать и разобратьдля работы
керим
18 ноября 2019, Гай
как правильно собрать все детали