Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1810 B, страница 45
45
Беларуская
• Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку
(11), пры гэтым загарыцца індыкатар працы
(12).
• Для збору вадкасці з паверхні правядзіце
прыладай зверху ўніз.
Нататка: Цяжкадаступныя паверхні можна
чысціць у гарызантальным становішчы на
працягу недоўгачасовага прамежку часу.
Увага!
Пры нізкім зарадзе акумулятарнай батарэі (14)
індыкатар рэжыму працы (12) пачне павольна
міргаць, а праз некаторы час прылада
аўтаматычна адключыцца.
У перапынках паміж чысткамі адключайце
прыладу, гэта дазволіць значна падоўжыць час
працы прылады ў межах аднаго цыклу зарадкі
акумулятарнай батарэі.
Злівайце брудную ваду з рэзервуара па меры
яго запаўнення
• Як толькі вы скончыце працу, адключыце
прыладу, націснуўшы на кнопку (11), і пасля
гэтага зрабіце яе чыстку.
• Злівайце брудную ваду з рэзервуара (17) па
меры яго запаўнення, для гэтага адключыце
прыладу, націснуўшы на кнопку (11), зніміце
рэзервуар для вады, пацягнуўшы фіксатар
(16) на сябе, а затым адкрыйце гумавую
пробку (18) і зліце ваду (мал. 9).
• Зачыніце рэзервуар (17) пробкай і
ўстанавіце яго на месца.
Чыстка і догляд
• Перад чысткай выключце прыладу,
націснуўшы на кнопку (11).
• Зніміце рэзервуар для вады, пацягнуўшы
фіксатар (16) на сябе, а затым адкрыйце
гумавую пробку (18) і зліце ваду (мал. 9).
• Прамыйце рэзервуар пад струменем цёплай
вады і дайце яму высахнуць.
• Зачыніце рэзервуар (17) пробкай і
ўстанавіце яго на месца.
• Зніміце ўстаноўленую насадку (8 ці 9),
націснуўшы на кнопку фіксатара (10) і
пацягнуўшы насадку на сябе (мал. 10).
• Прамыйце насадкі (8 і 9) пад струменем
цёплай вады і дайце ім высахнуць.
• Пратрыце корпус прылады вільготнай
тканінай.
• Прамыйце і прасушыце колбу распыляльніка
(5).
• Зніміце насадку (1), прамыйце насадку пад
струменем цёплай вады, а затым старанна
прасушыце.
Корпус прылады
• Працірайце корпус прылады вільготнай
мяккай тканінай.
• Забараняецца апускаць корпус прылады
ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці. Не
дапушчайце траплення вадкасці ўнутр
корпуса прылады.
• Для ачышчэння забруджванняў
выкарыстоўвайце мяккія мыйныя сродкі,
не карыстайцеся металічнымі шчоткамі і
абразіўнымі мыйнымі сродкамі.
• Не змяшчайце насадкі і колбу распыляльніка
ў посудамыйную машыну.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплект пастаўкі
1. Камплект распыляльніка з насадкай - 1 шт.
2. Зарадная прылада - 1 шт.
3. Акумулятарная батарэя - 1шт.
4. Насадкі - 2 шт.
5. Прылада для чысткі вокнаў - 1 шт.
6. Інструкцыя - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне зараднай прылады: 100-
240 В ~ 50/60Гц
Выходнае напружанне зараднай прылады:
(сталы ток) 4,2 В 600мA
Максімальная магутнасць: 12 Вт
Рэзервуар для збору вады: 120 мл
Тэрмін службы прылады – 2 гады
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць
дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прылады
без папярэдняга апавяшчэння
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання можа быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.
VT-1810_7 land.indd 45 24.02.2014 9:50:01
Ваш отзыв будет первым