Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4204 GY, страница 53

Vitek
53
Беларуская
тэмпературы, загарыцца індыкатар
функцыі падтрымання тэмпературы (21).
Нататка: Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы
да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць
ежу ў гэтым рэжыме надоўга, бо гэта можа
прывесці да змены смаку і колеру прадуктаў.
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не
вымайце прадукты рукамі, карыстайцеся
кухоннымі прыладамі.
11. Для выключэння зададзенага рэжыму
працы націсніце кнопку (20) «Стоп/
Падтрыманне тэмпературы».
Кнопкі панэлі кіравання (3)
Кожны націск актыўных кнопак панэлі
кіравання (3) суправаджаецца гукавым
сігналам.
Кнопка (20) «Стоп/Падтрыманне
тэмпературы»
Пасля канчатка праграмы прыгатавання
прылада аўтаматычна пераходзіць у
рэжым падтрымання тэмпературы. Вы
можаце самастойна актываваць функцыю
падтрымання тэмпературы. Для гэтага
націсніце кнопку (20) «Стоп/Падтрыманне
тэмпературы» адзін раз, загарыцца індыкатар
(21), на дысплеі будзе адлюстроўвацца час
працы ў дадзеным рэжыме, пачынальна з
0:00. У рэжыме падтрымання тэмпературы
страва можа знаходзіцца да 24 гадзін.
Для адключэння рэжыму падтрымання
тэмпературы націсніце кнопку (20) «Стоп/
Падтрыманне тэмпературы» яшчэ раз,
індыкатар (21) загасне.
Нататка: Дадзеная функцыя не прызначана
для разагравання прадуктаў.
Кнопка (22) «Рыс»
З дапамогай дадзенай кнопкі вы можаце
абраць неабходны рэжым прыгатавання рысу:
«Ліпкі рыс», «Рассыпісты рыс» і «Буры рыс».
Час прыгатавання вы можаце ўсталяваць
уручную з дапамогай кнопкі (26) «Хвіліны».
Прыгатаванне рысу
1. Адмерайце неабходную колькасць
рысу мернай шклянкай. Прамыйце
рыс праточнай вадой. Прамываць рыс
неабходна датуль, пакуль вада не стане
празрыстай.
2. Перакладзіце прамыты рыс у чару. Наліце
ў чару неабходную колькасць халоднай
вады да адзнакі на шкале CUP, адпаведнай
колькасці мерных шклянак. Пры жаданні
колькасць вады можна трохі павялічыць
на свой густ. Пасаліце, дадайце спецыі па
гусце. Зачыніце вечка.
3. Націскаючы на кнопку (27) «Меню»,
абярыце рэжым «Рыс».
4. З дапамогай кнопкі (22) «Рыс» абярыце
неабходны рэжым прыгатавання рысу
(«Ліпкі рыс», «Рассыпісты рыс» ці «Буры
рыс»), індыкатар (30) пачне міргаць.
5. Вы можаце задаць час прыгатавання рысу
ў кожным з рэжымаў з дапамогай кнопкі
(26) «Хвіліны». л. Табл. 1)
Працягласць прыгатавання ў рэжыме
«Рыс» (Табл. 1)
Праграма Працягласць
(у гадзінах)
Усталявана
па змаўчанні
(у гадзінах)
«Ліпкі рыс» 0:20 – 0:30 0:20
«Рассыпісты
рыс»
0:15 – 0:30 0:15
«Буры рыс» 0:25 – 0:40 0:30
6. Каб пачаць прыгатаванне, націсніце кнопку
(29) «Старт», індыкатар (30) будзе гарэць
увесь час.
7. Пасля завяршэння прыгатавання
прагучыць 5 гукавых сігналаў, прылада
пяройдзе ў рэжым падтрымання
тэмпературы, загарыцца індыкатар (21).
8. Для адключэння мультываркі націсніце
на кнопку (20) «Стоп/Падтрыманне
тэмпературы».
Нататка: Па канчатку працэсу прыгатавання
не адкрывайце вечка, пакіньце рыс на 10-15
хвілін, каб ён прапітаўся.
Кнопка (23) «Адкладзены старт»
З дапамогай гэтай функцыі можна загадзя
запраграмаваць, да якога часу працэс
прыгатавання ежы будзе завершаны.
Дадзеная функцыя даступная для рэжымаў:
«Рыс», «Варэнне на пару», «Ёгурт», «Крупы»,
«Тушэнне», «Каша», «Суп». Дыяпазон часу ад 1
да 24 гадзін.
VT-4204_IM.indd 53 04.03.2013 17:48:46
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_My33ji
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Посетитель_Eo00cj
30 августа 2021, Москва
е4