Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции увлажнителя воздуха Vitek VT-1770 W, страница 45

Vitek
45
Беларуская
штодня змяняйце ваду ў рэзервуары для
вады (6).
Нататка:
Не апускайце корпус прыбора ў ваду ці
любыя іншыя вадкасці.
Раз у тыдзень старанна прамывайце рэзервуар
для вады (6) і блок дыскавага фільтра (1)
растворам нейтральнага мыйнага сродку.
Выміце рэзервуар для вады (6) (мал. 1).
Зніміце вечка рэзервуара і прамыйце
рэзервуар цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам (мал. 2).
Пацягніце блок дыскавага фільтра (1) і выміце
яго з корпуса прылады (мал. 3).
Нататка:
Выконвайце апісаную паслядоўнасць
дзеянняў, паколькі з устаноўленым
рэзервуарам для вады (6) выняць блок
дыскавага фільтра (1) з корпуса прыбора
немагчыма.
Выміце дыскавы фільтр з блока фільтра (1)
(мал. 4).
З корпуса блока фільтра (1) выміце
антыбактэрыйны фільтр-картрыдж (мал.
5). Корпус блока фільтра (1) прамыйце
растворам нейтральнага мыйнага сродку,
апаласніце чыстай вадой і прасушыце (мал.
6). Прамывайце фільтр-картрыдж праточнай
вадой адзін раз у 3-4 месяцы ці часцей, па
меры забруджвання. Устанавіце на месца
фільтр-картрыдж (мал. 5).
Дыскавы фільтр (2) змясціце ў раствор
нейтральнага мыйнага сродку прыблізна
на 1 гадзіну (мал. 7). Разбярыце дыскавы
фільтр (2), зняўшы апорную ўтулку з аднаго
боку і прывадную шасцярню з іншага боку
(мал. 8). Раз’яднайце дыскавы фільтр (2) на
дзве палоўкі, ачысціце ўнутраную і вонкавую
паверхні фільтра (2) ад забруджванняў пры
дапамозе шчоткі. Збярыце дыскавы фільтр (2)
у зваротнай паслядоўнасці.
Пры наяўнасці інтэнсіўных вапнавых адкладаў
выкарыстоўвайце для чысткі дыскавага фільтра
(2) раствор цытрынавай кіслаты. Растварыце 2
сталовыя лыжкі цытрынавай кіслаты ў 3 літрах
вады. Разбярыце дыскавы фільтр (2), і апусціце
дэталі ў раствор цытрынавай кіслаты прыблізна
на 1 гадзіну. Затым старанна прамыйце і
прасушыце дэталі дыскавага фільтра (2).
Збярыце дыскавы фільтр (2) (мал. 9).
Устанавіце дыскавы фільтр (2) у корпус блока (1).
Устанавіце блок фільтра (1) у корпус прыбора,
устанавіце рэзервуар для вады (6) на месца,
устанавіце на месца вечка (4).
Чыстка ўваходнага фільтра
Праводзьце чыстку фільтра штотыдзень.
Зніміце рашотку ўваходнага фільтра (10)
(мал. 10).
Зніміце ўваходны фільтр з унутранага боку
рашоткі (мал. 11).
Ачысціце фільтр.
Замацуйце фільтр на ўнутраным боку рашоткі
(10).
Выступы рашоткі (10) устаўце ў пазы на
корпусе і ўстанавіце рашотку (10) да пстрычкі
фіксатара (мал. 12).
Для чысткі рашоткі ўваходнага фільтра (10)
можна скарыстацца пыласосам з адпаведнай
насадкай.
ЗАХОЎВАННЕ
Перад тым, як прыбраць прыбор на
захоўванне, зліце ваду з рэзервуара (6) і
блока дыскавага фільтра (1), пратрыце блок
фільтра (1) насуха.
Забаронена захоўваць прыбор з вадой
у рэзервуары ці з рэшткамі вады ў блоку
дыскавага фільтра.
Захоўвайце ўвільгатняльнік у сухім
прахалодным месцы, недаступным для
дзяцей.
VT-1770_IM.indd 45 20.05.2013 14:16:26
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован