Просмотр инструкции увлажнителя воздуха Vitek VT-1763 W, страница 25
25
Беларуская
УВІЛЬГАТНЯЛЬНІК ПАВЕТРА
Недастатковая вільготнасць у памяшканні негатыўна
адбіваецца на здароўі чалавека, на здароўі хатніх
жывёл, а таксама на стане раслін і прадметаў мэблі.
Рэкамендуемы камфортны ўзровень адноснай
вільготнасці паветра ў памяшканнях павінен быць ад
50% да 60%.
Прылада прызначана для ўвільгатнення паветра.
Выкарыстанне гэтай прылады дазволіць палепшыць
якасць паветра ў памяшканні.
Апісанне
1. Індыкатар рэжыму «Iянізацыя»
2. Ручка ўкл./выкл. (ўкл./выкл.)
3. Рэгулятар інтэнсіўнасці выйсця пары
4. Кнопка «Iянізацыя»
5. Пярэдняя панэль
6. Вечка з соплам для выйсця пары
7. Рэзервуар для вады
8. Адтуліна для залівання вады
9. Фільтр-картрыдж
10. Вечка рэзервуара для вады
11. Індыкатар працы/адсутнасці вады
12. Працоўная камера з распыляльнікам
13. Корпус увільгатняльніка
14. Шчотачка для чысткі распыляльніка
Увага!
Для дадатковай абароны ў сеткі сілкавання мэтазгодна
ўсталяваць прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з
намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае
30 мА, для ўсталёўкі ПАА звярніцеся да адмыслоўца.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
•
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа прывесці да яго
паломкі, прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
•
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
напруга электрычнай сетцы адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
•
У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару не
выкарыстоўвайце перахаднікі пры падлучэнні
прылады да электрычнай разеткі.
•
Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай,
вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен,
іншых прадметаў мэблі і інтэр’еру павінна быць не
менш за 30 см.
•
Забараняецца ўстанаўліваць прыбор на
падлогавыя пакрыцці з длінным ворсам.
•
Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных
уздзеянню прамых сонечных прамянёў, высокіх
тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці
адчувальнай электроннай тэхнікі.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за
памяшканнямі.
•
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія
ўваходзяць у камплект пастаўкі.
•
Не ўключайце прыбор без вады і адключайце яго,
як толькі ў рэзервуары скончыцца вада.
•
Не выкарыстоўвайце газіраваную ці забруджаную
ваду, а таксама парфумерныя дадаткі.
•
Не ўключайце прыладу без устаноўленага фільтра і
рэзервуара для вады.
•
Адключайце прыладу ад электрычнай сеткі перад
здыманнем рэзервуара для вады.
•
Не накрывайце прыладу.
•
Не зачыняйце адтуліны прыбора і не дапушчайце
траплення ў іх старонніх прадметаў.
•
Не апускайце корпус прылады, сеткавы шнур або
вілку сеткавага шнура ў ваду або ў любыя іншыя
вадкасці.
•
Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас
працы.
•
Заўсёды адключайце прыладу ад электрычнай
сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара i працоўнай
камеры падчас чысткі ці калі вы не карыстаецеся
ўвільгатняльнікам.
•
Перш чым перанесці прыбор у іншае месца,
адключыце яго ад электрычнай сеткі і зліце ваду
з рэзервуара для вады і працоўнай камеры. Пры
пераносцы прылады трымайце яе абедзвума
рукамі за аснову.
•
Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
•
Рэгулярна праводзіце чыстку прылады.
•
Не дазваляйце дзецям датыкацца да корпуса
прылады і да сеткавага шнура падчас працы.
•
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі малодшай 8 гадоў.
•
Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання
людзьмі (уключаючы дзяцей, старэйшых за 8 гадоў)
з фізічнымі, нервовымі, псіхічнымі парушэннямі або
без дастатковага досведу і ведаў. Выкарыстанне
прылады такімі асобамі магчыма толькі ў тым
выпадку, калі яны знаходзяцца пад наглядам
асобы, якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове,
што ім былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай
і тых небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
•
Наглядайце за дзецьмі, каб не дапусціць
выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі або ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
VT1763.indd 25 20.02.2014 14:17:00
Ваш отзыв будет первым