Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1651 W, страница 82
82
Беларусская
прыгатавання пры поўнай магутнасці на
працягу 1 хвіліны, кожны паўторны націск
кнопкі дадае 10 секунд; максімальная
працягласць, якую вы можаце ўсталяваць,
складае 60 хвілін.
2. Працягласць працы ў рэжыме хуткага
прыгатавання можна павялічваць ці
памяншаць паваротам ручкі (15) па/
супраць гадзіннікавай стрэлкі.
3. Па завяршэнні працэсу прыгатавання
прадуктаў печ адключыцца, на дысплеі (10)
загарыцца надпіс «End» і прагучаць тры
гукавых сігнала.
Прыгатаванне прадуктаў у рэжыме
«грыль»
1. Адкрыйце дзверцы печы, змясціце
прадукты ў працоўную камеру, зачыніце
дзверцы.
Нататка: Пры неабходнасці выкарыстоўвайце
рашотку для грылю (9), усталяваўшы яе на
шкляны паддон (3).
2. Націсніце кнопку (12) «Грыль/Комбі», на
дысплеі загарыцца знак «G» і піктаграма
(20).
3. Націсніце на ручку (15), каб пацвердзіць
выбраны рэжым.
4. Паваротам ручкі (15) усталюйце
працягласць прыгатавання. На дысплеі
(10) адлюструецца працягласць
прыгатавання,якая усталёўваецца.
5. Націсніце кнопку на ручку (15), каб пачаць
прыгатаванне, на дысплеі (10) пачнецца
адлік працягласці прыгатавання, якая
засталася.
6. Па завяршэнні рэжыму прыгатавання
прадуктаў «грыль» печ адключыцца, на
дысплеі (10) загарыцца надпіс «End» і
прагучаць тры гукавых сігнала.
Нататкі:
– Для атрымання найлепшага эфекту грылю
прадукты варта пераварочваць падчас
прыгатавання.
– Па заканчэнні паловы ўсталяванай
працягласці прыгатавання прагучаць
два гукавых сігнала, якія нагадваюць пра
неабходнасць перавярнуць прадукты, якія
гатуюцца.
– Адкрыйце дзверцы, перавярніце прадукты,
зачыніце дзверцы і націсніце на ручку (15)
для працягу прыгатавання прадуктаў.
Рэжым камбінаванага прыгатавання
Камбінаванае прыгатаванне прадуктаў
спалучае рэжым мікрахвалевага
прыгатавання і рэжым прыгатавання грыль
(гл. табліцу).
Рэжым Магутнасць
печы
Магутнасць
грылю
C-1 30% 70%
C-2 55% 45%
1. Адкрыйце дзверцы печы, змясціце
прадукты ў працоўную камеру, зачыніце
дзверцы.
2. Паслядоўна націскаючы кнопку (12)
«Грыль/Комбі», выбярыце адзін з двух
рэжымаў камбінаванага прыгатавання.
На дысплеі (10) адлюструецца выбраны
рэжым: «С-1» ці «С-2».
3. Націсніце на ручку (15), каб пацвердзіць
выбраны рэжым.
4. Паваротам ручкі (15) усталюйце
працягласць прыгатавання. На дысплеі (10)
адлюструецца працягласць прыгатавання,
якая усталёўваецца.
5. Націсніце на ручку (15), каб пачаць
прыгатаванне; на дысплеі (10) пачнецца
адлік часу, які застаўся.
6. Па завяршэнні камбінаванага рэжыму
прыгатавання прадуктаў печ адключыцца,
на дысплеі (10) загарыцца надпіс «End» і
прагучаць тры гукавых сігнала.
Размарожванне прадуктаў у залежнасці
ад вагі
1. Адкрыйце дзверцы печы, змясціце
прадукты ў працоўную камеру, зачыніце
дзверцы.
2. Націсніце кнопку (13) «Перадусталёўка/
Гадзіны/Размарозка», на дысплеі
з’явіцца пазначэнне «d-1» -
размарожванне прадуктаў у залежнасці
ад вагі і загарыцца піктаграма (21).
Паўторным націскам на кнопку
(13) «Перадусталёўка/Гадзіны/
Размарозка» выбіраюцца рэжымы
размарозкі «d-2», «d-3», вага прадуктаў і
крок усталёўкі вагі, прыведзены ў табліцы.
VT-1651_IM_rus.indd 82 08.07.2013 17:19:56
Ваш отзыв будет первым