Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции мультиварки Vitek VT-4202 W, страница 31

Vitek
31
Беларусская
націсніце кнопку (24) «Падтрыманне
тэмпературы/Выкл.» адзін раз, загарыцца
індыкатар дадзенай функцыі.
Для адключэння зададзенага рэжыму
націсніце кнопку (24) «Падтрыманне
тэмпературы/Выкл.».
Нататка: Дадзеная функцыя не прызначана
для разагравання прадуктаў.
Перад першым выкарыстаннем
1. Дастаньце прыладу з пакавання,
ачысціце ад любых налепак і пакавальных
матэрыялаў, якія замінаюць працы
прылады.
2. Усталюйце прыладу на роўную, сухую,
цеплаўстойлівую паверхню, удалечыні ад
уздзеяння вады, волкасці і адкрытага агню.
Адлегласць да найбліжэйшых паверхняў
павінна быць не меней 20 см.
Увага! Не размяшчайце прыладу паблізу
ад ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў з
вадой.
Нататка: Пасля транспартавання ці
захоўвання прылады пры паніжанай
тэмпературы неабходна вытрымаць яе пры
пакаёвай тэмпературы не меней двух гадзін.
3. Зніміце вечка параадводу (7), пацягнуўшы
яго ўгару.
4. Адкрыйце вечка мультываркі (4),
націснуўшы на клавішу (6).
5. Зніміце ахоўны экран (5).
6. Вымыйце ўсе здымныя дэталі (ахоўны
экран (5), чару (3), паддон для гатавання
на пары (15), лапатку (12), апалонік
(13) і мерную чару (14)) мяккай губкай
з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце праточнай вадой і прасушыце.
7. Корпус прылады пратрыце злёгку
вільготнай тканінай. Дайце прыладзе
высахнуць.
8. Усталюйце ахоўны экран (5) на месца.
9. Усталюйце вечка параадвода (7) на месца.
Выкарыстанне мультываркі
1. Загрузіце прадукты ў чару, выконваючы
рэкамендацыі у «Кнізе рэцэптаў»).
Нататка: Сачыце за тым, каб інгрэдыенты і
вадкасці не перавышалі ўзроўню максімальнай
адзнакі. Адзнака максімуму для розных каш
(акрамя рысу) - 7, адзнака максімальнага
ўзроўню для астатніх прадуктаў і вадкасцяў
- «1.2».
2. Усталюйце чару (3) ў працоўную камеру
прылады. Пераканайцеся, што чара (3)
усталявана без перакосаў і шчыльна
датыкаецца да паверхні награвальнага
элемента (9).
Нататка:
Не выкарыстоўвайце чару (3) для мыцця круп
і нарэзкі прадуктаў, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнаму пакрыццю.
Перад выкарыстаннем вытрыце
вонкавую паверхню і дно чары (3) насуха.
Пераканайцеся, што ў працоўнай камеры і
на дне чары (3) няма старонніх прадметаў,
забруджванняў і вільгаці.
У сярэдзіне награвальнага элемента (9)
знаходзіцца датчык тэмпературы (10).
Сачыце за тым, каб рух датчыка (10) не быў
абмежаваны.
3. Калі вы гатуеце прадукты на пары,
налійце ў чару (3) ваду, так каб кіпячая
вада не дакраналася да дна паддона (15).
Усталюйце паддон (15) з прадуктамі ў чару
(3).
4. Зачыніце вечка мультываркі (4) да
пстрычкі.
5. Падключыце сеткавы шнур у раздым
(11), вілку сеткавага шнура (16) ўстаўце ў
электрычную разетку.
6. Пры падключэнні прылады да электрычнай
сеткі пачне міргаць індыкатар працы
рэжыму «Выпечка».
7. Па завяршэнні падрыхтоўкі, прылада
пяройдзе ў рэжым падтрымання
тэмпературы, загарыцца індыкатар кнопкі
(24).
Увага! Каб пазбегнуць апёкаў
парай і маслам, адкрываючы вечка
мультываркі(4), будзьце вельмі
асцярожныя, не нахіляйцеся над
прыладай і не змяшчайце рукі над чарай
(3)!
Не выкарыстоўвайце металічныя
прадметы, якія могуць падрапаць чару
(3) ці прывесці да ўзнікнення расколін.
Не адкрывайце вечка мультываркі(4)
падчас выпечкі.
Нататка: Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы
да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць ежу
ў гэтым рэжыме надоўга, бо гэта можа стаць
прычынай псуты прадуктаў.
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован
Посетитель_Pv77sr
Вопросы пользователей
Поиск:
по производителю
по типу техники
по модели
Сортировать:
по дате
c ответами
Искать
Татьяна
15 марта 2019, Москва
Подскажите, пожалуйста, дно чаши с внешней стороны частично осталось без покрытия. Прикипело каким то образом к нагревательному прибру внутри мультиварки(я подразумеваю, что был превышен уровнь налитого продукта для приготовления). С нагревательного элемента я накипь аккуратно спец.тряпкой сняла. Дно чаши оказалось огалено-металл. Как быть? Можно ли пользоваться такой чашей в мультиварке? И второй вопрос, у меня есть еще одна чаша с покрытием, но стенки у нее менее толстые, чем у стандартной. Можно ли этой чашей пользоваться в мультиварке? Ответ пришлите, пожалуйста, на эл.почту hig8@yandex.ru/ Буду очень признательна за быстрый ответ.

Смотрите также другие инструкции раздела Vitek