Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции микроволновой печи Vitek VT-1682 W, страница 59

Vitek
59
БЕЛАРУСКI
ПЕРАСЦЯРОГА
Параза электрычным токам
Дакрананне да элементаў электрычнай схемы мікрахвалевай печы можа прывесці
да сур’ёзных траўмаў і паразы электрычным токам. Не разбірайце самастойна
мікрахвалевую печ.
Зазямленне мікрахвалевай печы
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь
замыкання зазямленне змяншае рызыку ўдару электратокам, бо адбудзецца адток
току па зазямляльным провадзе.
У прыборы выкарыстоўваецца сеткавы кабель з зазямляльным провадам і сеткавая
вілка з кантактам зазямлення. Вілка павінна падлучацца да разеткі, якая мае кантакт
зазямлення.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: выкарыстанне вілкі з кантактам зазямлення, уключанай у разетку
без зазямлення, можа прывесці да рызыкі ўдару электратокам.
Пракансультуйцеся з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не ясныя інструкцыі па
зазямленні ці існуюць сумневы ў надзейным зазямленні мікрахвалевай печы.
У мэтах прадухілення заблытвання сеткавага кабеля мікрахвалевая печ
забяспечана кароткім сеткавым кабелем.
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-
правадны падаўжальнік з кантактам зазямлення на сеткавай вілцы і разетцы.
Маркіроўка перасеку правадоў сеткавага кабеля мікрахвалевай печы і маркіроўка
на кабелі падаўжальніка павінны супадаць.
Сеткавы кабель падаўжальніка павінен быць пракладзены так, каб ён не звісаў з
краёў стала, дзе за яго могуць пацягнуць дзеці, таксама неабходна выключыць
магчымасць хадні па кабелі.
Посуд для мікрахвалевай печы
АСЦЯРОЖНА!
Шчыльна зачыненыя ёмістасці, змешчаныя ў мікрахвалевую печ, могуць быць
выбуханебяспечнымі.
Зачыненыя ёмістасці павінны быць адкрыты, а ў пластыкавых пакетах неабходна
зрабіць некалькі адтулін для выйсця пары перад памяшчэннем іх у мікрахвалевую
печ.
Калі ў вас узнікаюць сумневы па выкарыстанні посуду ў мікрахвалевай печы, то
правядзіце праверку.
Праверка посуду перад выкарыстаннем у мікрахвалевай печы:
Усталюйце падыспытны посуд (напрыклад, талерку) у працоўную камеру печы,
пастаўце на яе шкляную шклянку з халоднай вадой.
Уключыце мікрахвалевую печ на максімальную магутнасць і ўсталюйце час працы
не больш за адну хвіліну.
Акуратна дакраніцеся да падыспытнага посуду, калі ён нагрэўся, а вада ў
шклянцы халодная, то выкарыстоўваць такі посуд для падрыхтоўкі прадуктаў у
мікрахвалевай печы нельга.
Пазбягайце перавышэнні часу выпрабавання больш адной хвіліны.
1682.indd 591682.indd 59 09.04.2010 14:23:4109.04.2010 14:23:41
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован