Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции соковыжималки Vitek VT-1609 ST, страница 39

Vitek
39
БЕЛАРУСКI
іншыя пашкоджанні. У гэтым выпадку
неабходна звярнуцца ў аўтарызаваны
сэрвісны цэнтр для рамонта
сокавыціскалкі.
Карысныя саветы
Выкарыстоўваце толькі свежую
садавіну і гародніну, таму што яны
ўтрымліваюць больш соку.
Для прыгатавання соку можна
выкарыстоўваць розную гародніну
(моркву, агуркі, буракі, сельдэрэй,
шпінат, памідоры) ці садавіну (яблыкі,
вінаград, ананасы, апельсіны).
Няма неабходнасці зразаць тонкую
скурку, трэба зразаць толькі тоўстую
лупіну (напрыклад, з ананасоў ці сырых
буракоў).
Пры прыгатаванні яблычнага соку
памятайце, што яго насычанасць
залежыць ад сорту яблыкаў.
Выбірайце сорт яблыкаў, які дае
найбольш адпавядаючы вашаму
густу сок. Выціскайце сок з пладоў
разам са скуркай. Няма неабходнасці
вырэзваць асяродак.
Яблычны сок хутка цямнее, уліце ў яго
некалькі кропляў лімоннага соку – гэта
затрымае працэс цямнення соку.
Пейце сок адразу пасля его
прыгатавання. Калі сок доўга
захоўваецца на паветры, ён губляе
свае смакавыя якасці і харчовую
каштоўнасць.
Калі сок будзе захоўвацца ў
халадзільніку, пераліце яго ў чыстую
бутэльку з накрыўкай, каб ён не
ўвабраў пабочныя пахі прадуктаў,
якія захоўваюцца ў халадзільніку.
Непажадана захоўваць сок у металічнай
ёмістасці, таму што ён можа набыць
адпаведны смак.
У сокавыціскалцы не рэкамендуецца
перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціну, такія
як бананы, папайя, авакада, інжыр,
абрыкосы, манга, чырвоныя і чорныя
парэчкі. Для перапрацоўкі гэтых відаў
садавіны выкарыстоўвайце іншыя
кухонныя прыборы.
• Сокавыціскалка не можа
выкарыстоўвацца для перапрацоўкі
вельмі цвёрдых і валакністых прадуктаў,
такіх як какос, рэвень ці айва.
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ
Пасля заканчэння работы ці перад
чысткай заўсёды выключайце прыбор
і адключайце яго ад электрасеткі.
Рэкамендуем прамываць здымныя
дэталі цёплай вадою з нейтральным
мыючым сродкам.
Адтуліны фільтра-таркі зручней
прамываць з адваротнага боку. Трэба
быць пільным падчас прамывання
фільтра-таркі, тарка мае цвёрдую
паверхню. Не выкарыстоўвайце
для прамыўкі фільтра-таркі
пасудамыечную машыну.
Маторны блок сокавыціскалкі
выцірайце вільготнай тканінаю.
Забараняецца апускаць маторны блок
у ваду ці выціраць яго пад струменем
вады.
Не выкарыстоўвайце жорсткія губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя чысцячыя
сродкі, а таксама растваральнікі.
Некаторыя прадукты, напрыклад,
морква, паімідоры ці буракі могуць
пафарбаваць пластмасавыя дэталі
сокавыціскалкі. Выдаліць плямы
можна сухой тканінаю, змочанаю ў
алеі, пасля чаго неабходна прамыць
дэталі цёплай вадою з мяккім мыючым
сродкам і высушыць.
ЗАХОЎВАННЕ
Перад тым як прыбраць прыбор на
захоўванне, прасачыце, каб ён быў
адключаны ад электрасеткі.
Выканайце патрабаванні раздзела
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.
1609.indd 391609.indd 39 08.06.2009 16:33:5808.06.2009 16:33:58
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован