Бесплатные инструкции на русском языке
  • Тип техники
  • Бренд

Просмотр инструкции пылесоса Vitek VT-1815 G, страница 24

Vitek
24
Беларуская
дымлівыя цыгарэты, запалкі, попел, які цьмее,
а таксама тонкадысперсны пыл, напрыклад,
ад тынкоўкі, бетону, мукі ці попелу.
Забараняецца выкарыстоўваць пыласос, калі:
не ўсталяваны ці няправільна сабраны
кантэйнер-пылазборнік;
не ўсталяваны ўваходны і выходны
фільтры.
Рэгулярна правярайце вілку сеткавага шнура і
сеткавы шнур на наяўнасць пашкоджанняў. Не
спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу.
Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
Увага! Ручка гібкага шланга павінна
знаходзіцца ў прамой бачнасці пыласоса,
у адваротным выпадку прылада можа не
ўспрымаць каманды з пульта ДК.
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прыбор у якасці цацкі і не дазваляйце дзецям
дакранацца да корпуса прыбора і сеткавага
шнура падчас працы адпарвальніка.
У перапынках паміж працоўнымі цыкламі
ўстанаўлівайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей, малодшых за 8
гадоў.
Дадзены прыбор не прызначаны для
выкарыстання людзьмі (уключаючы дзяцей,
старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі, нервовымі,
псіхічнымі адхіленнямі або без дастатковага
досведу і ведаў. Выкарыстанне прыбора
такімі асобамі магчыма, толькі калі яны
знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, а таксама, калі ім былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
аб бяспечным выкарыстанні прылады і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама пасля
яго падзення звярніцеся ў найбліжэйшы
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў месцы, недаступным
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ЗБОРКА ПЫЛАСОСА
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў зімовых (халодных) умовах
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любыя
наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
Праверце цэласнасць прылады, пры наяўнасці
пашкоджанняў не карыстайцеся прыладай.
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
напружанне электрычнай сеткі адпавядае
працоўнаму напружанню прылады.
Нататка: Кожны раз перад заменай шчотак-
насадак, а таксама перад чысткай кантэйнера-
пылазборніка (9) адключайце пыласос і вымайце
сеткавую вілку з электрычнай разеткі.
Пульт дыстанцыйнага кіравання
Зніміце вечка батарэйнага адсека (14)
і ўсталюйце два элемента сілкавання тыпу
«ААА» строга захоўваючы палярнасць.
Зачыніце вечка батарэйнага адсека.
Увага! Працёк элемента сілкавання можа
стаць прычынай траўмаў ці пашкоджання
пульта ДК.
Каб пазбегнуць пашкоджання пульта ДК,
прытрымлівайцеся прыведзеных ніжэй
рэкамендацый:
устанаўліваючы элементы сілкавання, строга
выконвайце палярнасць;
калі прылада не выкарыстоўваецца працяглы
час, дастаньце элементы сілкавання з пульта ДК;
не перазараджвайце элементы сілкавання,
не разбірайце іх і не падвяргайце ўздзеянню
высокай тэмпературы;
своечасова рабіце замену элементаў
сілкавання.
Падлучэнне гнуткага шланга, тэлескапічнай
трубкі і насадак
Устаўце наканечнік гнуткага шланга (11) у
паветразаборную адтуліну (10) і павярніце яго
па гадзіннікавай стрэлцы да ўпора (мал. 1).
Для здымання гнуткага шланга (12) павярніце
наканечнік (11) супраць гадзіннікавай стрэлкі.
Устаўце дзяржальню гнуткага шланга (12)
ў тэлескапічную падаўжаючую трубку (18)
(мал. 2).
Высуньце ніжнюю частку тэлескапічнай
трубкі на неабходную даўжыню, папярэдне
націснуўшы на фіксатар (19) (мал. 3).
Абярыце неабходную насадку або шчотку
для падлогі/дывановых пакрыццяў (20), або
камбінаваную шчотку (22) і падлучыце
VT-1815_IM.indd 24 12.02.2014 9:26:30
Ваш отзыв будет первым
Задайте вопрос
Ваше имя
E-mail
Вопрос*
Ваш вопрос будет опубликован после проверки
Ваш вопрос опубликован